Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

Працэсія Божага Цела па вуліцах Мінска пройдзе 28 мая

28 мая па вуліцах сталіцы пройдзе Эўхарыстычная працэсія. Па традыцыі працэсіі будзе папярэднічаць святая Імша, якая распачнецца ў 9.00 каля касцёла Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы.

Сёлета працэсія будзе прысвечана разважанню на тэму «Фацімскае пасланне Марыі — шлях да навяртання». Удзельнікі працэсіі будуць несці фігуру Маці Божай Фацімскай, перэгрынацыя якой адбываецца па парафіях Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

Каля кожнага з чатырох алтароў святары будуць прамаўляць казанні, прысвечаныя адной з чатырох таямніц Ружанца, да малітвы на якім асаблівым чынам заахвочвала Багародзіца падчас аб'яўленняў ў Фаціме. Ідучы ад алтара да алтара ўдзельнікі працэсіі будуць маліцца Святы Ружанец. Таму да ўдзелу ў працэсіі асабліва заахвочваюцца ўдзельнікі Ружанцовых колаў горада Мінска.

Завершыцца працэсія прыблізна ў 14.00 каля архікатэдры Імя Найсвяцейшай Панны Марыі (пл. Свабоды, 9). Падчас працэсіі — ад 9.00 да 14.00 — у мінскіх касцёлах, капліцах і іншых месцах малітвы горада святыя Імшы цэлебравацца не будуць. 

Кс. Кірыл Бардонаў
Паводле Сatholic.by