Папа ў Фаціме кананізуе двух сведкаў марыйных аб’яўленняў
Сведкі марыйных аб’яўленняў, бласлаўлёныя Франсішку Марту і Жасінта Марту, будуць кананізаваныя папам Францішкам 13 мая ў Фаціме, падчас яго візіту ў сусветнавядомы партугальскі санктуарый. Аб гэтым абвясціў сам Пантыфік падчас Звычайнага публічнага кансісторыя па кананізацыі бласлаўлёных, які прайшоў 20 красавіка ў Ватыкане.
На ім таксама было вырашана, што 15 кастрычніка будуць кананізаваны іншыя бласлаўлёныя: кс. Андрэ дэ Совераль, кс. Амброзіа Франсіска Фэра і свецкі вернік Матэа Марэйра і іх 27 паплечнікаў, забітыя у 1645 г. у Бразіліі; Крыстабаль, Антоніа і Хуан, падлеткі, забітыя з нянавісці да веры ў 1529 г. у Мексіцы; айцец Фаўстына Мігес Гансалес, іспанскі законнік з Ордэну піяраў, памерлы ў 1925 г.; айцец Анджэла да Акры, італьянскі капуцын, памерлы ў 1739 г.
Раней Папа даручыў Кангрэгацыі па справах Кананізацыі публікацыю дэкрэтаў аб мучаніцтве і сапраўднасці цудаў, здзейсненых праз заступніцтва гэтых бласлаўлёных.
Паводле catholicnews.by
Меткі: кананізацыя, Дзеці, Пантыфік, Святыя, Святы Айцец