Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

Учынак міласэрнасці альбо як дапамагчы блізкаму чалавеку

Моладзь касцёла святога Сымона і святой Алены (Чырвоны касцёл) запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”, якая будзе дзейнічаць на працягу ўсяго Вялікага посту. Падчас яе кожны з удзельнікаў можа стварыць арыгінальную паштоўку, цудоўную вербачку альбо іншы велікодны падарунак.

Неабходныя матэрыялы маюцца. Адзінае, што патрэбна, гэта ваша жаданне і добры настрой. З лёгкасцю можам гарантаваць атрыманне асалоды ад творчага працэсу і задавальнення ад вынікаў працы.

Дарэчы, ужо ў гэтую нядзелю можна было палюбавацца паштоўкамі і за ахвараванне набыць іх пасля святой Імшы каля цэнтральнага ўваходу ў касцёл. Сродкі ад іх рэалізацыі пойдуць на падтрымку прытулка для дзяцей у Багданаве і на ўладкаванне Велікоднага абеда для самотных людзей.

Паштоўка на свята Вялікадня

– Як дапамагчы?
– Стварыць паштоўку.
– Дзе?
– У бібліятэцы Адама Міцкевіча ў касцёле святых Сымона і Алены (Чырвоны касцел).
– Калі?
– Кожны будні дзень а 20.00.

Вікторыя Смарыга

Меткі: дабрачынная акцыя, Вялікі пост, Мерапрыемствы, Моладзь, Хрысціянства

  • Кастрычнік
    2019

    Тэатр Зніч

  • Верасень
    2019

    Тэатр Зніч

  • Моладзь запрашае!

    Па добрай традыцыі моладзь Чырвонага касцёла зноў запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”.

  • Вечарына ў бібліятэцы Імя Адама Міцкевіча

    31 сакавіка а 16-й гадзіне ў бібліятэцы імя Адама Міцкевіча адбудзецца вечарына з нагоды ўключэння ўрачыстасці, прысвечанай ушанаванню абраза Маці Божай Будслаўскай (Будслаўскі фэст) у Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

  • 17 сакавіка ў 12.30 адбудзецца адкрыццё мастацкай выстаўкі "На Беларусі Бог жыве!" 

  • 40-гадзіннае набажэнства (адарацыя) у Чырвоным касцёле

    З 7 сакавіка, пасля Папяльцовай Серады, у касцёле, як і кожны год, праходзіць малітва пакланення – адарацыя.