Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:      

Мітрапаліт Кандрусевіч: давер Богу — проціатрута ад страху

26 лютага Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч наведаў парафію Свв. Сымона і Алены ў Мінску (Чырвоны касцёл), дзе ўзначаліў святую Імшу. Напярэдадні Вялікага посту, які сёлета распачынаецца 1 сакавіка, арцыпастыр заклікаў звярнуць увагу на грэх занядбання даверу Богу.

Як заўважыў іерарх, гэта «найбольш распаўсюджаны грэх нашага часу»: «Многія з нас не давяраюць Богу і жывуць у трывогах і турботах, поўныя страху і няўпэўненасці ў заўтрашнім дні».

Мітрапаліт, спасылаючыся на літургічныя чытанні гэтага дня, нагадаў, што ў Богу надзея, бяспека, моц і прытулак чалавека. «Ад Бога паходзіць нашае жыццё і кожны подых. Таму лекам ад усіх нашых праблем з’яўляецца давер Богу. Гэта проціатрута ад страху, трывогі і турботаў», — падкрэсліў іерарх.

Бог, як сцвердзіў арцыбіскуп, «бачыць кожнага з нас на сваім Боскім радары, якім можна назваць далоні Яго рук». «Яго веданне пра нас з’яўляецца поўным, дасканалым і вечным. Ён ніколі не забывае пра нас, хоць мы часта забываем пра Яго, што і з’яўляецца прычынай нашых турботаў», — адзначыў Мітрапаліт.

«Сённяшняе Евангелле з’яўляецца працягам славутага казання Езуса на гары, вельмі натхняльнага для трывожных грэшнікаў, у якім гучыць заклік да поўнай залежнасці ад Бога і спаўнення Яго волі, — працягваў іерарх. — Езус нагадвае нам пра тое, што мы для Бога больш каштоўныя, чым палявыя лілеі або птушкі нябесныя. Ім для існавання дастаткова Божага Провіду. Падобна паступае Бог і з чалавекам, калі мы супрацоўнічаем з Ім. Менавіта таму Езус кажа, што найперш трэба шукаць Божае Валадарства і справядлівасць Божую, а ўсё іншае дадасца».

Мітрапаліт Тадэвуш заклікаў памятаць, што «страх і неспакой не з’яўляюцца паказальнікамі веры ў Бога і не сумяшчальныя з благаслаўленнямі Езуса з Яго казання на гары, у якім выражаны поўны давер Богу».

«Пастаянны неспакой вядзе да роспачы, у выніку чаго мы губляем надзею і веру ў Бога, што, у сваю чаргу, з’яўляецца праяўленнем смяротнай духоўнай хваробы», — падкэсліў іерарх.

Менавіта таму, як дадаў арцыпастыр, Езус кажа не клапаціцца пра заўтрашні дзень, бо «Пан Бог удзяляе дастаткова сваёй ласкі, каб мы маглі справіцца з выклікамі дня». «Адзіны, хто хоча, каб мы турбаваліся толькі пра заўтрашні дзень, — гэта сатана. Сярод яго найбольш любімых дэманічных інструментаў — страх, сорам і неспакой. Выкарыстоўваючы іх, ён хоча ўтрымліваць нас ад добрай споведзі, — падкрэсліў іерарх. — Езус жа запэўнівае, што ў складаных абставінах Яго ласка даступная нам».

На заканчэнне гаміліі арцыпастыр заклікаў «не адчайвацца і не паддавацца роспачы, але з вялікім даверам падпарадкоўвацца Божай волі, якая з’яўляецца любоўю і міласэрнасцю».

Паводле catholic.by

Меткі: Літургія, бп. Тадэвуш Кандрусевіч

  • экскурсия

  • Cемінар

    9-11 чэрвеня ў тэатральнай зале касцёла св. Сымона і св. Алены адбудзецца семінар "Ёсць два шляхі: шлях жыцця і шлях смерці". Пачатак 9 чэрвеня а 18:00. Праводзіць дабрачынны фонд "Адкрытыя сэрцы".

  • Кандак святога Рамана Сладкапеўцы пра дараваную грэшніцу

    7 чэрвеня ў касцёле св. Сымона і св. Алены адбудзецца спеў візантыйскага богаслужбовага дзейства VI ст. "Кандак святога Рамана Сладкапеўцы пра дараваную грэшніцу". Пачатак а 19:00.

  • Канікулы з Богам (5-14 чэрвеня 2017 г.)

    Запрашаем дзяцей і бацькоў з 5 па 14 чэрвеня ў Польшчу (Збічна) на Канікулы з Богам.

  • ЧЭРВЕНЬ
    2017

    Тэатр Зніч

  • МАЙ
    2017

    Тэатр Зніч