Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 365-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

  • Галоўная
  • Парафія
  • Навіны
  • «Мы просім, каб і нашыя сем'і жылі па прыкладу Святой Сям'і»: аплаткавая сустрэча сямейных рухаў прайшла ў Мінску

Семінар на тэму «Адносіны сям’і з сем’ямі бацькоў»

Адкрытая дабрачынная арганізацыя «Абарона жыцця ў яго вытокаў. Выратаванне немаўлят» запрашае 25 лютага ў Чырвоны Касцёл Святых Сымона і Алены, дзе адбудзецца семінар на тэму «Адносіны сям’і з сем’ямі бацькоў».

Сям'я

Семінар распачнецца ў 10.00 у памяшканні касцёльнага тэатра.

План мерапрыемства:

  • 10.00 — пачатак лекцый (чытае с. Паўла Бобер MSF)
  • 12.00 — перапынак
  • 12.15 — працяг лекцыі
  • 13.30 — перапынак на каву
  • 14.00 — праца ў групах
  • 15.00 — адказы на пытанні аўдыторыі
  • 15.30 — заканчэнне лекцыі

Для сем'яў з дзецьмі будзе арганізавана праца няні.

АДА «Выратаванне немаўлят» была зарэгістравана ў 1997 годзе і дзейнічае на ўсёй тэрыторыі Беларусі.

Тэлэфоны арганізатараў:
+375 (29) 374-14-01 (Вікторыя) 
+375 (29) 875-45-42 (Святлана)

Паводле catholic.by

Меткі: Сям'я, Мерапрыемствы, Сямейны Кансультант, Хрысціянства, Сужэнства