У Чырвоным касцёле сустрэлі Маці Божую Фацімскую
У межах падрыхтоўкі да 100-годдзя святкавання Фацімскіх аб’яўленняў Маці Божай па касцёлах Беларусі праходзіць перэгрынацыя (падарожжа) фігуры Маці Божай Фацімскай. 3 лютага фігуру сустрэлі ў мінскай парафіі святых Сымона і Алены (Чырвоны касцёл).
Фігура 4 кастрычніка Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч блаславіў у партугальскай Фаціме 4 кастрычніка. 16 кастрычніка распачалася яе перэгрынацыя па касцёлах Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.
Фацімскія аб’яўленні, якія прызнаныя Каталіцкім Касцёлам сапраўдным цудам, адбываліся у траўні-кастрычніку 1917 годзе ў партугальскім мястэчку Фаціма, калі тром дзецям шматкроць з’яўлялася Дзева Марыя, передаючы ім заклікі і прароцтвы, у тым ліку наконт навяртання Расіі, часткай якой у 1917 годзе была і Беларусь, без якога Расія можа распаўсюдзіць па свеце свае грахі, выклікаючы войны і ганенні на Царкву.
Надзея Гацак
Паводле krynica.info
Фота кс. Аўгуста Калясінскага