Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

  • Галоўная
  • Парафія
  • Навіны
  • Кардынал Уэлле ў мінскім Чырвоным касцёле: мы павінны ўваскрасіць занядбаную душу еўрапейца

Выстава «Пра-лайф» у абарону жыцця прайшла ў Чырвоным касцёле

Дабрачынны фонд «Адкрытыя сэрцы» зладзіў у мінскай парафіі свв. Сымона і Алены (Чырвоны касцёл) тэматычную пра-лайф выставу «Два шляхі», прысвечаную абароне жыцця і традыцыйных сямейных каштоўнасцяў.

Выстава «Два шляхі» — гэта адзін са шматлікіх праектаў фонда «Адкрытыя сэрцы», распачаты ў 2015 годзе. За мінулы год прадстаўнікі «Адкрытых сэрцаў» паказалі выстаўку больш чым у 300 навучальных установах і ва ўсіх парафіях Віцебскай дыяцэзіі.

Выстаўка «Пра-лайф» ў Чырвоным касцёле

«З гэтай выстаўкай мы прыязджаем ва ўсе парафіі, куды нас запросяць. Арыентуемся ў першую чаргу на парафіяльную моладзь», — распавёў Catholic.by супрацоўнік фонда «Адкрытыя сэрцы» Іван Пузанаў.

«Асноўная наша мэта — паказаць людзям выбар, які ёсць. Напрыклад, калі ў чалавека ёсць жаданне зрабіць аборт, то мы распавядаем пра цуд жыцця, калі ёсць жаданне карыстацца кантрацэптывамі, якія насамрэч знішчаюць арганізм жанчыны, то мы прапаноўваем метад распазнавання плоднасці, каб чалавек ведаў, што насамрэч існуе іншае выйсце», — заўважыў Іван.

Пралайфер упэўнены, што такі спосаб падачы інфармацыі вельмі дзейсны, таму што пакідае за чалавекам свабоду. Кожны наведвальнік можа «застацца з гэтай інфармацыяй адзін на адзін і будзе вольны ад чужых меркаванняў».

«Таму мы заўсёды прыязджаем у школы, робім нейкае ўступнае слова, распавядаем, а потым пакідаем дзяцей, каб яны хвілін 20-30 проста хадзілі і чыталі. Насамрэч ёсць шмат людзей, якія сыходзяць, але ёсць шмат і тых, хто чытае. Мы вельмі спадзяёмся, што з гэтым у нас з’явіцца шмат шансаў на будучыню», — заўважае Іван Пузанаў.

выстаўка

Са сваёй выстаўкай супрацоўнікі і валанцёры «Адкрытых сэрцаў» прабылі ў Чырвоным касцёле цэлы дзень, знаёмячы парафіян са сваёй дзейнасцю, а таксама выступілі перад групай моладзі ў парафіяльнай бібліятэцы.

«Выступаючы ў касцёле, мы заўсёды кажам, што не важна, колькі нам гадоў, важна, што мы з’яўляемся святлом свету і соллю зямлі. Ад нас усё залежыць. І як казаў адзін святы: “выратуйся сам і вакол цябе будуць выратаваны тысячы”. Не важна, колькі табе гадоў, калі ты будзеш апосталам у сучасным свеце, ты прынясеш вельмі шмат карысці. А хто ж, калі не мы, хрысціяне?»

Паводле catholic.by

 

image-0-02-05-
image-0-02-05-
image-0-02-05-
image-0-02-05-
phoca thumb l maryna-
phoca thumb l maryna-
phoca thumb l maryna-
phoca thumb l maryna-
phoca thumb l maryna-
phoca thumb l maryna-
phoca thumb l maryna-
phoca thumb l maryna-

Меткі: пролайф

  • Дабрачынная акцыя “Светлае Свята Вялікадня”

    Згодна з добрай традыцыяй, моладзь Чырвонага касцёла зноў запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”, якая будзе дзейнічаць на працягу ўсяго Вялікага посту. Падчас яе кожны з удзельнікаў можа стварыць арыгінальную паштоўку, цудоўную вербачку альбо іншы велікодны падарунак.

  • Тыдзень беларускай мовы ў Чырвоным касцёле

    Бібліятэка імя Адама Міцкевіча запрашае на Тыдзень беларускай мовы і літаратуры, прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы, яці пройдзе ў касцёле з 17 па 23 лютага.

  • Люты
    2020

    Тэатр Зніч

  • Адкрыццё фотавыставы

    Запрашаем на адкрыццё фотавыставы "Мир дикой природы" Клуба фатографаў дзікай прыроды Беларусі, які аб'ядноўвае каля 30 майстроў. Выстава адбудзецца 19 студзеня ў 12.00 ў Белай зале Чырвонага касцёла.

  • Студзень
    2020

    Тэатр Зніч

  • Адкрыццё фотавыставы
    Запрашаем на адкрыццё фотавыставы Ірэны Гудзіеўскай "Сімвалы Беларусі", якое адбудзецца 15 снежня а 12 гадзіне ў Белай зале.