Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

Моладзь Чырвонага касцёла наведала псіханэўралагічны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў

На працягу Адвэнту ў касцёле святога Сымона і святой Алены праводзілася дабрачынная акцыя “Калядная паштоўка”. Дзякуем усім неабыякавым людзям, якія прынялі ўдзел у гэтым праекце. Выручаныя сродкі былі скіраваныя на патрэбы людзей сталага ўзросту і на падтрымку дабрачыннай арганізацыі Pro-life.

11 студзеня моладзь Чырвонага касцёла наведала псіханэўралагічны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў №3 г. Мінска, у якім жывуць людзі з асаблівасцямі псіхафізычнага развіцця.

моладзь Чырвонага касцёла

Падчас сустрэчы да жыхароў і працаўнікоў інтэрната былі скіраваныя словы віншавання са святам Божага Нараджэння і перададзены падарункі. Таксама маладыя людзі падарылі жыхарам установы ўсмешкі і жывыя стасункі, якіх ім часам не хапае. Псіхолаг дому-інтэрната правяла невялікую экскурсію, распавядаючы пра структуру працы ўстановы, яе жыхароў, а таксама пра тое, у чым інтэрнат мае патрэбу.

Падчас сустрэчы ўсе атрымалі шмат станоўчых эмоцыяў. Маладыя людзі ўпэўненыя, што ў найбліжэйшы час яны зноў прыедуць у інтэрнат, каб падарыць састарэлым людзям некалькі гадзінаў увагі і клопату, пасябраваць з імі, паслухаць усё тое, чым яны могуць і хочуць падзяліцца.

наведванне інтэрнату

Наведванне Псіханеўралагічнага дому-інтэрната

Наведванне моладзю Чырвонага касцёла Псіханеўралагічнага дому-інтэрната для састарэлых і інвалідаў

Дзверы псіханэўралагічнага дому-інтэрната для састарэлых і інвалідаў №3 г. Мінска заўседы адчыненыя для валанцёраў. Дапамагчы можна чым заўгодна. Таму запрашаем да супрацоўніцтва ўсіх неабыякавых людзей.

Меткі: Божае Нараджэнне, Моладзь, пролайф

  • Кастрычнік
    2019

    Тэатр Зніч

  • Верасень
    2019

    Тэатр Зніч

  • Моладзь запрашае!

    Па добрай традыцыі моладзь Чырвонага касцёла зноў запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”.

  • Вечарына ў бібліятэцы Імя Адама Міцкевіча

    31 сакавіка а 16-й гадзіне ў бібліятэцы імя Адама Міцкевіча адбудзецца вечарына з нагоды ўключэння ўрачыстасці, прысвечанай ушанаванню абраза Маці Божай Будслаўскай (Будслаўскі фэст) у Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

  • 17 сакавіка ў 12.30 адбудзецца адкрыццё мастацкай выстаўкі "На Беларусі Бог жыве!" 

  • 40-гадзіннае набажэнства (адарацыя) у Чырвоным касцёле

    З 7 сакавіка, пасля Папяльцовай Серады, у касцёле, як і кожны год, праходзіць малітва пакланення – адарацыя.