Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 365-44-15

Пошта: chyrvonypc@gmail.com Мы ў сацыяльных сетках:         

  • Галоўная
  • Парафія
  • Навіны
  • “Хоць маленькага мы росту, верым мы ў Бога проста“: у Чырвоным касцёле дзеці прадставілі калядную батлейку

“Хоць маленькага мы росту, верым мы ў Бога проста“: у Чырвоным касцёле дзеці прадставілі калядную батлейку

У апошні дзень актавы Божага Нараджэння ў мінскай парафіі Свв. Сымона і Алена дзеці, якія займаюцца пры Місіі добрага Самараніна св. Уршулі Ледухоўскай, прадставілі калядную батлейку.

Тэатральная пастаноўка, прысвечаная Божаму Нараджэнню, прайшла адразу пасля святой Імшы, якую для дзяцей і іх бацькоў узначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

дзеці, якія займаюцца пры Місіі добрага Самараніна св. Уршулі Ледухоўскай, прадставілі калядную батлейку.

Разам з бацькамі юных акцёраў іерарх стаў адным з галоўных гледачоў дзіцячай батлейкі. Тэатральную прэм'еру наведалі і журналісты Catholic.by.

За месяц да прэм'еры

За месяц да прэм'еры выхаванцы Місіі добрага Самараніна актыўна рыхтаваліся да прэм'еры будучай батлейкі, вучачы на памяць словы і рэпетуючы спевы.

Журналістаў дзеці сустрэлі тады вельмі прыязна, расказваючы пра ўсе свае навіны і радасці. І як ёлачку ўпрыгожвалі, і якія добрыя ўчынкі рабілі.

“А нам святы Мікалай пакінуў пісьмо!..“, “Мы яго не бачылі, але ў капліцы былі яго сляды. Гэта быў св. Мікалай!“, “Мы ходзім на Рараты: яшчэ цёмна, але мы ідзём са свечкамі, каб паказаць Богу, хто Яго чакае…“

выхаванцы Місіі добрага Самараніна

На пытанне журналіста, ці пакінуў св. Мікалай для дзяцей падарункі, маленькія гарэзы ў адзін голас пацвердзілі: так, а там на шафе яны і ляжаць.

“Там пасудка!..“, “І кубікі!“, “І чыгуначная дарога!“

Выхавацелька Алена Бразгоўка дастае з шафы падарункі св. Мікалая і дзеці, радасна падскокваючы, пачынаюць разбіраць посуд і кубікі, а затым складаюць чыгунку.

“Я буду авечкай“

Спрабуючы разгаварыць дзяцей, цікавімся, а як жа выглядае святы Мікалай.

“Святы Мікалай вельмі добры!“, “Ён з барадой і раздае дзецям падарункі“.

“А хто носіць на галаве мітру?“ — пытаемся ў дзетак, спрабуючы ізноў падвесці да святога Мікалая. Праз колькі імгненняў адна з дзяўчынак нясмела дадае: “Не я…“

Спрабуючы разгаварыць дзяцей, цікавімся, а як жа выглядае святы Мікалай.

Расказвалі дзеці і пра свае ролі ў батлейцы. “Я буду авечкай!“, “А ў мяне шапка лісічкі. Буду ёй!“

“Ойча наш…“ на памяць у …пяць гадоў

Дзеці старэйшай групы Місіі добрага Самараніна занятыя маляваннем. Алоўкамі розных колераў кожны стараецца як найлепш перадаць абрысы анёлаў. У кагосьці ён кучаравы, у іншага вельмі вялікі, а хтосьці малюе анёльскую сям'ю.

Бачна, што старэйшая група на тое і старэйшая, — дзецям у ёй па пяць, па шэсць гадоў, таму і разумеюць больш. Рыхтуюцца да батлейкі і тут. “У мяне будзе роля Марыі!“, “А ў мяне словы караля“.

Дзеці старэйшай групы Місіі добрага Самараніна

Дзеці старэйшай групы Місіі добрага Самараніна

На пытанне, ці ведаюць яны якія малітвы, дзеці, не згаворваючыся, пачынаюць паўтараць на памяць малітву “Ойча наш…“

Добра ведаюць тут і пра тое, што толькі паслухмяныя дзеткі атрымліваюць ад св. Мікалая падарункі. “Я сябе добра паводзіла, — расказвае адна з дзяўчынак. — Дапамагаю маме мыць посуд. А яшчэ падлогу“. “А я хаджу разам з мамай за пакупкамі. Каб ёй не было цяжка“.

Што такое Місія добрага Самараніна?

Місія добрага Самараніна пад апекай св. Уршулі Ледухоўскай, якой апякуюцца сёстры ўршулянкі, дзейнічае пры мінскай архікатэдры і Чырвоным касцёле з 2011 года. Місію наведваюць дзеткі дашкольнага ўзросту, дзе ў ігравой форме знаёмяцца са Святым Пісаннем, развучваюць асноўныя малітвы і песні. А яшчэ малююць, лепяць, танцуюць, займаюцца матэматыкай і вучаць англійскую і польскую мовы.

Важным складнікам такога развіцця з'яўляецца і ўхіл на беларускую мову. Сёстры і валанцёры, якія дапамагаюць пры Місіі добрага Самараніна, размаўляюць з дзеткамі па-беларуску.

Святая Імша з Мітрапалітам

…На святой Імшы, якую ў мінскім Чырвоным касцёле 8 студзеня цэлебраваў Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч, дзяцей і іх бацькоў было шмат. Падчас гаміліі іерарх выйшаў да дзяцей і «праэкзаменаваў» іх па пытаннях катэхезы.

Але маленькія дапытлівыя вочкі ведалі, здаецца, усё: і што за свята сёння, і хто такі Езус, і чым адметнае Божае Нараджэнне.

Святая Імша з Мітрапалітам

“Сёння святам Хросту Пана завяршаецца перыяд Раства Хрыстовага, аднак мы будзем працягваць спяваць радасныя калядкі і ўсхваляць цуд Нараджэння Збаўцы яшчэ амаль цэлы месяц — да 2 лютага, свята Ахвяравання Пана ў Ерузалемскай святыні“, — адзначыў іерарх.

Арцыбіскуп распавёў дзецям дзве гісторыі, у адной з якіх апісваўся выпадак з жыцця старога пастуха і яго ўнука, які іграў на трубе і вельмі хацеў годна прывітаць караля, які быў бы з каронаю, сярэбраным мячом і вельмі магутны.

Але дзядуля пачаў пытаць унука: ці будзе той іграць каралю, які не будзе мець залатой кароны, не будзе мець сярэбранага мяча, не будзе ехаць на прыгожым кані?

“Не, — адказаў унук, — такому каралю я не буду іграць. Мой кароль павінен быць самым моцным у свеце, каб мне ўсе зайздросцілі“.
Пастуху было прыкра і сумна. Вядома, што кароль, якога чакаем, не будзе мець залатой кароны, мяча і каня, але будзе мацнейшы за зямных каралёў. Як гэта ўсё растлумачыць дзіцяці?

Святая Імша з Мітрапалітам

І калі аднойчы ўначы над Бэтлеемам з’явілася новая зорка, анёл абвясціў пастуху, што нарадзіўся Збаўца. Тады ён разбудзіў унука і сяброў пастухоў. Унук узяў сваю трубу, але калі ўсе разам пабеглі ў Бэтлеем і ў стайні сярод хатніх жывёлаў убачылі немаўлятка і Святую Сям’ю, хлопчык не захацеў іграць Езусу.

Маленькі музыка выйшаў з Бэтлеемскай гроты і, раззлаваны, пабег прэч. Але ўвесь час ён чуў плач дзіцяці, якое засталося ў стайні. Плач быў настолькі моцны, што хлопчыку стала шкада дзіцятка. Ён вярнуўся і зайграў на трубе. Пасля гэтага ўбачыў, як немаўля ўсміхнулася. Хлопчык адчуў вялікую радасць і зразумеў, што ўсмешка гэтага дзіцяці больш вартая, чым золата і срэбра цэлага свету.

Святая Імша з Мітрапалітам

“Дарагія дзеці! Такое шчаслівае заканчэнне гэтага аповеду. Але ён вучыць нас, што трэба з любоўю ставіцца да ўсіх людзей: да мамы і таты, да сяброў у садку і школе, да кожнага чалавека. Папросім жа Немаўлятка Езуса, каб умацоўваў вас ва ўсе дні гэтага новага года, каб вы з кожным днём станавіліся лепшымі і больш мілымі Богу, каб былі радасцю і надзеяй для вашых бацькоў, Касцёла і Радзімы“, — пажадаў Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч.

“Прыйдзе час і Божы Сын уратуе нас“

Пасля святой Імшы ўсіх чакала калядная батлейка, якую рыхтавалі дзеці. Так, гледачы, сярод якіх было шмат бацькоў юных акцёраў, а таксама арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, пабачылі на сцэне сапраўднае тэатральнае дзейства. З зачынам, кульмінацыяй, развязкай і эпілогам.

“...Але маем мы надзею, што прыйдзе час, і Божы Сын уратуе нас!“ — дэкламавалі са сцэны юныя артысты.

Танец авечак, трох пастушкоў, прыход трох каралёў — юныя акцёры, нягледзячы на свой маленькі ўзрост, здолелі перадаць увесь сюжэт і драматургію няпростых падзей, з якіх больш за дзве тысячы гадоў таму пачыналася гісторыя хрысціянства.

калядная батлейка, якую рыхтавалі дзеці

калядная батлейка, якую рыхтавалі дзеці.

калядная батлейка, якую рыхтавалі дзеці, тры каралі

“Хоць маленькага мы росту, верым мы ў Бога проста — сэрцы аддаём Яму“ — такім быў эпілог батлейкі.

У завяршэнне арцыбіскуп зачытаў на сцэне ліст ад святога Мікалая, пасля чаго, падзякаваўшы ўсім маленькім акцёрам, уручыў ім салодкія падарункі. Напрыканцы дзяцей і іх бацькоў чакала аплаткавая сустрэча з іерархам.

бацькі і родныя

Ілья Лапато,
фота Віталія Палінеўскага

Паводле catholic.by

phoca thumb l dzeci-
phoca thumb l dzeci-
phoca thumb l dzeci-
phoca thumb l dzeci-
phoca thumb l dzeci-
phoca thumb l dzeci-
phoca thumb l dzeci-
phoca thumb l dzeci-
phoca thumb l dzeci-
phoca thumb l dzeci-
phoca thumb l dzeci-
phoca thumb l dzeci-
phoca thumb l dzeci-
phoca thumb l dzeci-
phoca thumb l dzeci-
phoca thumb l dzeci-
phoca thumb l dzeci-
phoca thumb l dzeci-
phoca thumb l dzeci-
phoca thumb l dzeci-030a
phoca thumb l dzeci-
phoca thumb l dzeci-
phoca thumb l dzeci-
phoca thumb l dzeci-
phoca thumb l dzeci-
phoca thumb l dzeci-
phoca thumb l dzeci-
phoca thumb l dzeci-
phoca thumb l dzeci-
phoca thumb l dzeci-
phoca thumb l dzeci-
phoca thumb l dzeci-
phoca thumb l dzeci-
phoca thumb l dzeci-
phoca thumb l dzeci-
phoca thumb l dzeci-
phoca thumb l dzeci-
phoca thumb l dzeci-
phoca thumb l dzeci-
phoca thumb l dzeci-
phoca thumb l dzeci-
phoca thumb l dzeci-
phoca thumb l dzeci-
phoca thumb l dzeci-
phoca thumb l dzeci-
phoca thumb l dzeci-
phoca thumb l dzeci-
phoca thumb l dzeci-
phoca thumb l dzeci-
phoca thumb l dzeci-
phoca thumb l dzeci-
phoca thumb l dzeci-
phoca thumb l dzeci-
phoca thumb l dzeci-
phoca thumb l dzeci-
phoca thumb l dzeci-
phoca thumb l dzeci-
phoca thumb l dzeci-
phoca thumb l dzeci-
phoca thumb l dzeci-
phoca thumb l dzeci-

Меткі: Дзеці, Божае Нараджэнне, бп. Тадэвуш Кандрусевіч