Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:      

  • Галоўная
  • Парафія
  • Навіны
  • Мітрапаліт Кандрусевіч благаславіў адноўлены курган памяці слугі Божага Эдварда Вайніловіча ў Капыльскім раёне

Аплаткавая сустрэча для чыгуначнікаў прайшла ў мінскім Чырвоным касцёле

8 студзеня ў парафіі Свв. Сымона і Алены ў Мінску (Чырвоны касцёл) прайшла аплаткавая сустрэча з чыгуначнікамі Мінска, Маладзечна і Гродна, у якой прымаў удзел і Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

Аплаткавай сустрэчы папярэднічала святая Імша. У гаміліі арцыбіскуп Кандрусевіч прапанаваў прысутным паразважаць над святам Хросту Пана, якое прыпадала ў гэты дзень.

«Сёння ўрачыстасцю Хросту Пана завяршаецца літургічны перыяд Раства Хрыстовага. Мы ўсе ахрышчаны, але ёсць вялікая розніца паміж хростам Езуса ў Ярдане і хростам, які атрымліваем мы», — зазначыў іерарх.

Аплаткавая сустрэча для чыгуначнікаў з Мітрапалітам

Паводле слоў Мітрапаліта, у габрэйскай традыцыі існаваў абрад пагружэння ў ваду ці амавення з мэтай ачышчэння тых, хто парушыў закон Майсея. Гэты абрад таксама здзяйсняўся пры пераходзе язычнікаў у іўдаізм. Габрэйская хрысціянская кумранская супольнасць у часы Хрыста практыкавала хрост, як абрад хрысціянскага пасвячэння і ачышчэння.

«З самага пачатку хрост, які ўдзяляў св. Ян Хрысціцель, канцэнтраваўся на навяртанні. Калі Янаў хрост, як рытуальнае выражэнне навяртання і пакуты, не даваў збаўчай Божай ласкі, то сакрамэнт хросту — можна сказаць, Хрыстовы хрост — дае», — падкрэсліў арцыбіскуп.

Як зазначыў Мітрапаліт Кандрусевіч, дзякуючы хросту Хрыстус, хоць і бязгрэшны, адначасова ідэнтыфікуе сябе з народам, які прыйшоў збавіць.

«Калі мы разважаем пра хрост Пана, то адначасова як вучні Хрыста разважаем пра нашу апостальскую місію. Езус даверыў апосталам і Касцёлу місію ісці і хрысціць народы. Прысутнасць Святога Духа ў вобразе голуба над Езусам падчас Яго хросту ў водах Ярдана падкрэслівае апостальскае вымярэнне хросту, падобна таму, як Спасланне Святога Духа на апосталаў дало пачатак місіі Касцёла хрысціць усіх людзей».

Гаворачы пра душпастырства чыгуначнікаў, Мітрапаліт дадаў, што ў Беларусі гэтае пастырства паступова набірае моц.

«Беларуская чыгунка займае важнае месца ў жыцці нашай краіны, і працуючыя там людзі, сярод якіх нямала католікаў, таксама патрабуюць свайго спецыялізаванага пастрыства. Тым больш, што вялікую частку свайго жыцця яны знаходзяцца ў дарозе і па-за домам», — сказаў іерарх.

Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч нагадаў, што на чыгуначнікаў, як хрысціян, ускладзены місійны абавязак: сярод пасажыраў цягнікоў ёсць веруючыя і няверуючыя, і прыклад працаўнікоў чыгункі, іх малітва і хрысціянскае сведчанне могуць стаць рашучым фактарам у абвяшчэнні Евангелля.

«Дарагія чыгуначнікі! Усе мы знаходзімся ў цягніку — ў гэтым матэрыяльным і ў духоўным. Наша жыццё — гэта падарожжа ў краіну вечнага шчасця. Не дазваляльна сесці не ў той цягнік. Вашым місійным абавязкам з’яўляецца дапамога пасажырам выбраць адпаведны духоўны цягнік».

Аплаткавая сустрэча для чыгуначнікаў

У завяршэнне арцыпастыр дадаў: «Няхай хрост Пана, які мы сёння адзначаем, дапаможа ўсім нам у новым асэнсаванні сакрамэнту хросту і нашых правоў і абавязкаў, якія з яго выплываюць. Аплатка для чыгуначнікаў няхай жа стане новым этапам развіцця гэтага спецыялізаванага душпастырства з мэтай духоўнага ўдасканальвання і місіі абвяшчэння Божага слова», — заключыў іерарх.

Арцыбіскуп падзякаваў душпастырам чыгуначнікаў у Мінску і Маладзечне — а. Станіславу Станеўскаму і кс. Міхалу Бубену — за іх працу і пажадаў далейшага развіцця і Божага благаслаўлення ўсім, хто належыць да душпастырства чыгуначнікаў у Беларусі.

Падчас сустрэчы было аб’яўлена, што кожную трэцюю нядзелю месяца, пачынаючы ад лютага, у Чырвоным касцёле будуць адбывацца рэгулярныя сустрэчы для чыгуначнікаў. Распачынацца яны будуць св. Імшой у 11.00.

Аплаткавая сустрэча для чыгуначнікаў

Фота Віталія Рабянка
Паводле catholic.by

phoca thumb l img 1547-min
phoca thumb l img 1548-min
phoca thumb l img 1552-min
phoca thumb l img 1561-min
phoca thumb l img 1568-min
phoca thumb l img 1570-min
phoca thumb l img 1576-min
phoca thumb l img 1578-min
phoca thumb l img 1581-min
phoca thumb l img 1591-min
phoca thumb l img 1593-min
phoca thumb l img 1595-min
phoca thumb l img 1597-min
phoca thumb l img 1608-min
phoca thumb l img 1634-min

Меткі: Божае Нараджэнне, Мерапрыемствы, Аплатак, бп. Тадэвуш Кандрусевіч

  • экскурсия

  • Cемінар

    9-11 чэрвеня ў тэатральнай зале касцёла св. Сымона і св. Алены адбудзецца семінар "Ёсць два шляхі: шлях жыцця і шлях смерці". Пачатак 9 чэрвеня а 18:00. Праводзіць дабрачынны фонд "Адкрытыя сэрцы".

  • Кандак святога Рамана Сладкапеўцы пра дараваную грэшніцу

    7 чэрвеня ў касцёле св. Сымона і св. Алены адбудзецца спеў візантыйскага богаслужбовага дзейства VI ст. "Кандак святога Рамана Сладкапеўцы пра дараваную грэшніцу". Пачатак а 19:00.

  • Канікулы з Богам (5-14 чэрвеня 2017 г.)

    Запрашаем дзяцей і бацькоў з 5 па 14 чэрвеня ў Польшчу (Збічна) на Канікулы з Богам.

  • ЧЭРВЕНЬ
    2017

    Тэатр Зніч

  • МАЙ
    2017

    Тэатр Зніч