Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

Каляднай аплаткай і віншаваннямі падзяліўся біскуп Юрый Касабуцкі з навукоўцамі, настаўнікамі і выхавацелямі

Звярнуць увагу на любоў, якая жыве ў сям’і, прапанаваў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі, які ўзначаліў вечаровую Імшу ў касцёле Св. Сымона і Св. Алены ў дзень, калі Касцёл адзначае свята Святой Сям’і і ўзгадвае ўлюбёнага вучня Езуса – евангеліста Яна. Пасля Эўхарыстыі біскуп падзяліўся аплаткай з навукоўцамі, настаўнікамі і выхавацелямі.

Любоў, якую абяцаюць сужэнцы падчас вянчання перад алтаром, азначае самавырачэнне для іншага чалавека, заўважыў біскуп у гаміліі.

Святая Імша

Калі звярнуць увагу на сітуацыю Марыі і Юзафа, то можна заўважыць, што іх сужэнская будучыня магла быць пад пагрозаю знішчэння і вялікай ганьбы для Марыі. Але яе “абручнік” Юзаф, каб уратаваць сям’ю, парушае агульнапрыняты закон і робіць гэта дзеля дабра сваёй заручанай, адзначыў іерарх.

Наступным складаным этапам у жыцці Святой Сям’і біскуп назваў момант, калі дзеля захавання сям’і Марыя і Юзаф з нованароджаным Езусам былі вымушаны ўцякаць у Егіпет, прымаючы складаныя ўмовы падарожжа. Іх чакала небяспека пустыні, чужая краіна, але між тым яны «кінуліся ў невядомае дзеля ратавання сям’і, разумеючы, што дзесьці будуць галодныя, не будуць мець дабрабыту, але будзе жыць сям’я і дзіця», дадаў біскуп.

Напрыканцы іерарх пажадаў усім прысутным стварыць праўдзівую іерархію каштоўнасцей, а ўсім сем’ям і ўсім, хто толькі збіраецца пабудаваць сям’ю, пачаць будуваць яе ў любові, «якая самавыракаецца і ставіць іншага чалавека на першае месца».

На завяршэнне Імшы пробашч парафіі Св. Сымона і Св. Алены ксёндз Уладыслаў Завальнюк падчас аб’яў звярнуў увагу на тое, што «фіміямы беларускай зямлі, сапраўдныя асобы, з якіх складаецца беларускі народ і не можа існаваць нацыя», нараджаюцца і выхоўваюцца ў сем’ях, якія і ёсць асноўнай крыніцай узрастання і развіцця народа, а таксама з дапамогай настаўнікаў і выхавацеляў.

Асвячэнне аплатак

Пасля Эўхарыстыі біскуп Юрый Касабуцкі разам са святарамі Чырвонага касцёла падзяліліся аплаткай з выхавацелямі, настаўнікамі, выкладчыкамі і навукоўцамі, віншуючы са святам Божага Нараджэння і жадаючы плённай працы.

Дзяленне аплаткай

Аксана Ючкавіч

Паводле: Catholic.by

Меткі: бп. Юрый Касабуцкі

  • Кастрычнік
    2019

    Тэатр Зніч

  • Запрашаем на канферэнцыю па кнізе Мікалая Дзенісевіча «Финский капкан»

    13 кастрычніка ў 16.00 у бібліятэцы імя Адама Міцкевіча адбудзецца канферэнцыя па кнізе Мікалая Дзенісевіча «Финский капкан», якая распавядае пра лёс вязняў фінскіх канцлагераў. Прысутныя абмяркуюць невядомыя старонкі гісторыі беларускіх перасяленцаў у Карэлію (1940–1941гг.).

  • Верасень
    2019

    Тэатр Зніч

  • Моладзь запрашае!

    Па добрай традыцыі моладзь Чырвонага касцёла зноў запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”.

  • Вечарына ў бібліятэцы Імя Адама Міцкевіча

    31 сакавіка а 16-й гадзіне ў бібліятэцы імя Адама Міцкевіча адбудзецца вечарына з нагоды ўключэння ўрачыстасці, прысвечанай ушанаванню абраза Маці Божай Будслаўскай (Будслаўскі фэст) у Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

  • 17 сакавіка ў 12.30 адбудзецца адкрыццё мастацкай выстаўкі "На Беларусі Бог жыве!"