Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

  • Галоўная
  • Парафія
  • Навіны
  • “Хоць маленькага мы росту, верым мы ў Бога проста“: у Чырвоным касцёле дзеці прадставілі калядную батлейку

Струменьчыкі веры жывой

18 снежня ў дольнай зале нашага храма адбылося аплатковае спатканне для членаў касцёльных супольнасцей і малітоўных груп. Святую Імшу цэлебраваў Яго Эксцэленцыя біскуп Юрый Касабуцкі, які ў гаміліі прапанаваў вернікам задумацца, як мы чакаем Хрыста, што мы ахвяруем Богу, і якой павінна быць наша любоў.

Падчас сустрэчы біскуп адзначыў, што Яго ўсцешыла колькасць прадстаўленых суполак, бо гэта сведчыць аб жаданні вернікаў ісці да Бога. “Як маленькія ручаінкі, што бягуць у вялізны акіян Божай любові”, — так Яго Эксцэленцыя выказаўся пра розныя малітоўныя групы, якія рознымі шляхамі і спосабамі сведчаць аб Божай прысутнасці ў нашым жыцці.

“Святар не можа трапіць туды, куды трапляе штодзённа звычайны чалавек. І гэта важна, каб вы – кожны ў сваіх харызматах — неслі Бога тым, хто побач з вамі,”— адзначыў Яго Эксцэленцыя.

“Маці ў малітве”, “Жывы ружанец”, рух “Святло-Жыццё”, “Сужэнскія сустрэчы”, — гэтыя і іншыя малітоўныя групы і касцёльныя супольнасці прадставілі кароткую справаздачу аб мэтах і сутнасці сваёй дзейнасці.

Напрыканцы спаткання прысутныя падзяліліся аплаткам з біскупам і сваімі сябрамі-паплечнікамі, жадаючы ўсім шматлікіх блаславенстваў і добрага плёну на наступны год.

Марыя Новікава

IMG 7260 ed
IMG 7268 ed
IMG
IMG
IMG
IMG
IMG
IMG
IMG
IMG
IMG
IMG
IMG
IMG
IMG
IMG
IMG
IMG
IMG
IMG
IMG
IMG
IMG
IMG
IMG
IMG
IMG
IMG
IMG
IMG
IMG
IMG
IMG
IMG
IMG
IMG
IMG
IMG
IMG
IMG
IMG
IMG
IMG
IMG
IMG
IMG
IMG
IMG
IMG
IMG
IMG
IMG
IMG
IMG
IMG
IMG
IMG
IMG
IMG
IMG
IMG
IMG
IMG
IMG
IMG
IMG
IMG
IMG
IMG
IMG
IMG
IMG
IMG
IMG
IMG
IMG
IMG
IMG
IMG

Меткі: малітоўны рух, бп. Юрый Касабуцкі

  • Па прыкладзе Марыі
    Моладзь Чырвонага касцёла запрашае на адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту 23 мая пасля Св. Імшы а 19 гадзіне.
  • Май
    2019

    Тэатр Зніч

  • Красавік
    2019

    Тэатр Зніч

  • Моладзь запрашае!

    Па добрай традыцыі моладзь Чырвонага касцёла зноў запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”.

  • Вечарына ў бібліятэцы Імя Адама Міцкевіча

    31 сакавіка а 16-й гадзіне ў бібліятэцы імя Адама Міцкевіча адбудзецца вечарына з нагоды ўключэння ўрачыстасці, прысвечанай ушанаванню абраза Маці Божай Будслаўскай (Будслаўскі фэст) у Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

  • 17 сакавіка ў 12.30 адбудзецца адкрыццё мастацкай выстаўкі "На Беларусі Бог жыве!"