Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 365-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

У ЧАКАННІ БОЖАГА ПРЫЙСЦЯ…

Моладзь Чырвонага касцёла прапануе ўсім ахвотным далучыцца да дабрачыннай акцыі “Калядная паштоўка”. На працягу Адвэнту, кожны вечар у бібліятэцы імя Адама Міцкевіча пасля апошняй вечаровай Імшы збіраецца творчая група, каб сваімі рукамі ствараць віншавальныя паштоўкі да свята Божага Нараджэння. Сродкі ад іх рэалізацыі будуць скіраваныя на падтрымку дабрачыннай арганізацыі Pro-life (у абарону жыцця).

Запрашаем неабыякавых людзей паўдзельнічаць у гэтым праекце. Можна прыйсці і стварыць арыгінальную паштоўку (матэрыялы для работы ёсць), або набыць вынік нашай творчай працы за ахвяраванне (у нядзелю каля цэнтральнага ўвахода ў касцёл).

 

IMG
IMG
IMG
IMG
IMG
IMG
IMG
IMG

Меткі: Божае Нараджэнне, Мерапрыемствы