Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 365-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

Бежмаванне 2016

Першая Нядзеля Адвэнту ў нашым касцёле адзначылася надзвычайнай падзеяй: 52 вернікі прынялі Сакрамэнт Канфірмацыі з рук Яго Эксцэленцыі біскупа Юрыя Касабуцкага.

Да гэтага моманту кандыдаты рыхтаваліся цэлы год: паглыблялі свае рэлігійныя веды, вучыліся трываласці і сталасці, якіх патрабуе гэты Сакрамэнт. У малітве ўслухоўваліся ў Божы голас, каб зразумець, чаго сапраўды чакае ад сваіх паслядоўнікаў Езус. Памяталі, што “Ён нашых рук патрабуе, кропель поту і шчырага сэрца”, таму адмысловым чынам паклапаціліся аб аздабленні храма. І, вядома, прыйшлі ў нядзелю да святочнага алтара з чыстымі сэрцамі, каб Дух Святы знайшоў сабе сапраўдны дом у нашых душах.

Былі і слёзы расчуленасці, і святочныя віншаванні, і ўзнёслыя гукі “Гімна да Духа Святога”. І сёння ў нашых сэрцах жыве адчуванне свята і бязмернай удзячнасці Богу за 106 год існавання нашай святыні.

Жадаем усім, хто падзяліў з намі радасць гэтага дня, каб Дух Святы напаўняў кожнае сэрца.

Тэкст Марыя Новікава,
фота кс. Аўгуст Калясінскі

IMG
IMG
IMG
IMG
IMG
IMG
IMG
IMG
IMG
IMG
IMG
IMG
IMG
IMG
IMG
IMG
IMG
IMG
IMG
IMG
IMG
IMG
IMG
IMG
IMG
IMG
IMG
IMG
IMG
IMG
IMG
IMG
IMG
IMG
IMG
IMG
IMG
IMG
IMG
IMG
IMG
IMG
IMG
IMG
IMG
IMG
IMG
IMG
IMG
IMG
IMG
IMG
IMG
IMG
IMG
IMG
IMG
IMG
IMG
IMG
IMG
IMG
IMG
IMG
IMG
IMG
IMG
IMG

Меткі: Бежмаванне, кс. Уладзіслаў Завальнюк, бп. Юрый Касабуцкі