Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

Шукаем памочнікаў

Кожны з вучняў Хрыста пакліканы да евангелізацыі. Святы айцец Францішак вельмі часта ўзгадывае аб гэтым ў сваіх прамовах і казаннях. Ён асабіста з вялікай інтэнсіўнасцю імкнецца рэалізаваць гэта. Нават у капліцы Дома св. Марты кожны дзень кажа імправізаваныя пропаведзі.

Аднак найбольш актыўна робіць гэта падчас штотыднёвых агульных аўдыенцый для ўсіх вернікаў свету.

Звычай гэты ўвёў папа рымскі Пій XI у 1930 годзе, адразу пасля таго, як апостальскі Пасад здабыў незалежнасць (Дагавор Lateranski – 15.02.1929).

Ад моманту падзення папскай дзяржавы (1870 г.), на працягу амаль шасцідзесяці гадоў пілігрымы, якія прыбывалі да Рыму вельмі рэдка мелі магчымасць сустрэцца з біскупам Вечнага Горада. Папы, пратэстуючы супраць пазбаўлення іх улады (Ватыкан быў тады ўспрыманы як неад'емная частка італьянскага Каралеўства з вялікай доляй аўтаноміі), сталі па ўласнай волі "зняволенымі" Ватыкана. Леў XIII, на працягу 25 гадоў свайго пантыфікату ніколі не з'явіўся на ложы блаславення, спыніў таксама свой удзел у цырымоніях на плошчы святога Пятра, каб такім чынам пераказаць абурэнне рымскай курыі. Адзінай магчымасцю пабачыць і пачуць папу рымскага сталі ў той час прыватныя аўдыенцыі і літургічныя цэлебрацыі ў ватыканскай базыліцы. Дагавор Lateranski дазволіў знайсці новыя магчымасці сустрэцца з Папам Рымскім. Такой магчымасцю сталі штотыднёвыя агульныя аўдыенцыі, якія адбываюцца кожную сераду. Папа прамаўляе не толькі да пілігрымаў, якія прыбываюць ў Рым з усяго свету. Дзякуючы сучасным сродкам СМІ, ягоны голас можа быць пачуты ва ўсім свеце.папа Францішак

Імкнучыся наблізіць словы Папы да нашых радыёслухачоў, звяртаемся з вялікай просьбай – Ці ёсць сярод вас тыя, хто ведаючы італьянскую мову мог бы ахвяраваць каля трох гадзін уласнага часу на тыдзень, дзеля таго каб дапамагчы нам данесці слова Папы да слухачоў. Тлумачыць трэба з італьянскай на расейскую мову.

Жадаючых валанцёраў просім звяртацца на адрас:

  • facebook.com/radiomariaby
  • vk.com/radiomariaby
  • E-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
  • Skype: radiomariaby
  • +375 (25) 731-85-04
  • Кастрычнік
    2019

    Тэатр Зніч

  • Верасень
    2019

    Тэатр Зніч

  • Моладзь запрашае!

    Па добрай традыцыі моладзь Чырвонага касцёла зноў запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”.

  • Вечарына ў бібліятэцы Імя Адама Міцкевіча

    31 сакавіка а 16-й гадзіне ў бібліятэцы імя Адама Міцкевіча адбудзецца вечарына з нагоды ўключэння ўрачыстасці, прысвечанай ушанаванню абраза Маці Божай Будслаўскай (Будслаўскі фэст) у Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

  • 17 сакавіка ў 12.30 адбудзецца адкрыццё мастацкай выстаўкі "На Беларусі Бог жыве!" 

  • 40-гадзіннае набажэнства (адарацыя) у Чырвоным касцёле

    З 7 сакавіка, пасля Папяльцовай Серады, у касцёле, як і кожны год, праходзіць малітва пакланення – адарацыя.