Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

Мітрапаліт Кандрусевіч благаславіў адноўлены курган памяці слугі Божага Эдварда Вайніловіча ў Капыльскім раёне

12 лістапада арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч наведаў парафію Свв. Апосталаў Пятра і Паўла ў Капылі. Нагодай да наведвання парафіі стала благаслаўленне адноўленага кургана памяці слугі Божага Эдварда Вайніловіча каля в. Савічы Капыльскага раёна, дзе быў пахаваны яго род.

Мітрапаліт Кандрусевіч, вернікі і прадстаўнікі раённай улады.

У цырымоніі благаслаўлення памятнага месца акрамя іерарха прымалі ўдзел пробашч Чырвонага касцёла ў Мінску кс. Уладзіслаў Завальнюк, пробашч парафіі Свв. Апосталаў Пятра і Паўла ў Капылі кс. Аляксандр Тарасевіч, вернікі і прадстаўнікі раённай улады. 

Пасля благаслаўлення кургана адбылася святая Імша, якую ў капыльскім касцёле ўзначаліў Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч.

Мітрапаліт благаславіў адноўлены курган памяці слугі Божага Эдварда Вайніловіча

У гаміліі арцыпастыр нагадаў вернікам, што ў гэты дзень Каталіцкі Касцёл адзначае ўспамін святога Язафата, біскупа і мучаніка, які нарадзіўся ў 1580 г. ва Украіне і прыняў мучаніцкую смерць у Віцебску ў 1623 г.

У сваім біскупскім служэнні св. Язафат імкнуўся да ажыццяўлення закліку Езуса: «Каб усе былі адно». Гэты заклік, выказаны Хрыстом падчас Апошняй Вячэры, з’яўляецца запаветам Езуса.

«Наш Збаўца добра ведаў, што ў Касцёле па прычыне граху наступяць падзелы, і таму заклікаў маліцца аб адзінстве, — адзначыў іерарх. — Справа адзінства хрысціян заўсёды была актуальнай і такой з’яўляецца ў наш час.

Нагадваючы аб адзінстве хрысціян, Езус падкрэсліваў, што яна патрэбна для таго, каб свет паверыў. Гэта азначае, што праблема адзінства хрысціян з’яўляецца праблемай захавання, умацавання і распаўсюджвання веры», — сказаў іерарх.

святая Імша з удзелам Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча

«Калі людзі бачаць нас — праваслаўных, католікаў і іншых хрысціян — аб’яднанымі, то ім лягчэй паверыць у Бога, бо тады мы разам абвяшчаем адну веру, разам абараняем і распаўсюджваем хрысціянскія каштоўнасці», — падкрэсліў арцыбіскуп Кандрусевіч.

Як адзначыў іерарх, гэта добра зразумеў стагоддзе таму слуга Божы Эдвард Вайніловіч, які ў тыя далёкія часы стаў адным з тых, хто сваім прыкладам сведчыў пра магчымасць міжхрысціянскага і міжрэлігійнага дыялогу.

«Ён дзейнічаў не толькі словамі, але і канкрэтнымі справамі, жыў не тэарэтычным, але практычным экуменізмам. Ён пабудаваў не толькі Чырвоны касцёл у Мінску, які з’яўляецца візітнай карткай сталіцы Беларусі, але і праваслаўную царкву, а таксама мячэць і сінагогу», — сказаў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

«У наш час вельмі небяспечных выклікаў нам усім неабходна прытрымлівацца еднасці, вучыцца адзін у аднаго, браць прыклад у захоўванні маральнага права і бараніць хрысціянскія традыцыі, аб чым сведчыць супольная сустрэча Папы Рымскага Францішка і Патрыярха Маскоўскага і Усяе Русі Кірыла, якая прайшла 12 лютага 2016 года на Кубе», — заключыў іерарх.

Арцыбіскуп заахвоціў прысутных не шкадаваць высілкаў і малітвы для дасягнення еднасці хрысціян і маліцца, каб праз заступніцва св. Язафата і слугі Божага Эдварда Вайніловіча як мага хутчэй ажыццявілася малітва Хрыста і настала бачнае адзінства хрысціян.

 духоўны канцэрт хору з Чырвонага касцёла

Пасля Імшы ў капыльскім Палацы культуры быў прадстаўлены духоўны канцэрт хору з Чырвонага касцёла.

 Паводле catholic.by

phoca thumb l kopyl-
phoca thumb l kopyl-
phoca thumb l kopyl-
phoca thumb l kopyl-
phoca thumb l kopyl-
phoca thumb l kopyl-
phoca thumb l kopyl-
phoca thumb l kopyl-
phoca thumb l kopyl-
phoca thumb l kopyl-
phoca thumb l kopyl-
phoca thumb l kopyl-
phoca thumb l kopyl-
phoca thumb l kopyl-
phoca thumb l kopyl-

Меткі: хор “Голас душы” , кс. Уладыслаў Завальнюк, бп. Тадэвуш Кандрусевіч, Гісторыя, Эдвард Вайніловіч

  • Па прыкладзе Марыі
    Моладзь Чырвонага касцёла запрашае на адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту 23 мая пасля Св. Імшы а 19 гадзіне.
  • Май
    2019

    Тэатр Зніч

  • Красавік
    2019

    Тэатр Зніч

  • Моладзь запрашае!

    Па добрай традыцыі моладзь Чырвонага касцёла зноў запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”.

  • Вечарына ў бібліятэцы Імя Адама Міцкевіча

    31 сакавіка а 16-й гадзіне ў бібліятэцы імя Адама Міцкевіча адбудзецца вечарына з нагоды ўключэння ўрачыстасці, прысвечанай ушанаванню абраза Маці Божай Будслаўскай (Будслаўскі фэст) у Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

  • 17 сакавіка ў 12.30 адбудзецца адкрыццё мастацкай выстаўкі "На Беларусі Бог жыве!"