Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:      

  • Галоўная
  • Парафія
  • Навіны
  • Мітрапаліт Кандрусевіч благаславіў адноўлены курган памяці слугі Божага Эдварда Вайніловіча ў Капыльскім раёне

Мітрапаліт Кандрусевіч на сустрэчы душпастыраў: людзі хочуць бачыць у нас правадыроў у складаных духоўных лабірынтах

10 лістапада ў Мінску прайшла душпастырская сустрэча святароў і законнікаў, якія нясуць служэнне ў Мінскай вобласці. Падчас літургіі, якую ўзначаліў Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч, прысутныя маліліся за памерлых святароў і кансэкраваных асобаў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

У гэты дзень Каталіцкі Касцёл успамінае св. Леона Вялікага, Папу і доктара Касцёла, які выконваў служэнне намесніка св. Пятра ў 440-461 гг.Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч

«Адзначаўся ён надзвычайнай пастырскай руплівасцю, моцнай і непарушнай верай, якую захоўваў і бараніў. Шмат увагі надаваў захаванню еднасці Касцёла. Яго папулярнасць і дзейнасць былі такімі значнымі, што яго называлі Леонам Вялікім. Хоць і прайшло больш за паўтара тысячагоддзі ад часу, калі св. Леон кіраваў Паўсюдным Касцёлам, яго прыклад і вучэнне застаюцца актуальнымі», — падкрэсліў у гаміліі Мітрапаліт Кандрусевіч, а таксама нагадаў, што «ў вачах Бога ўсе хрысціяне пакліканы быць вялікімі».святары архідыяцэзіі

Як адзначыў іерарх, людзі ўважліва глядзяць найперш на святароў і кансэкраваных асобаў, «робяць свае высновы з нашых паводзін, прыкладу малітвы і веры».

«Людзі хочуць бачыць у нас сапраўдных духоўных кіраўнікоў у складаных духоўных лабірынтах іх жыцця», — падкрэсліў арцыпастыр.

Гамілія Мітрапаліта Кандрусевіча падчас душпастырскай сустрэчы ў мінскім Чырвоным касцёле.

ксёндз АндрэйМітрапаліт Кандрусевіч таксама нагадаў, што яшчэ не так даўно «святар ці законніца асацыяваліся са святасцю», хоць часам «звычайны працаўнік больш святы за святара». «Людзі лічыліся з іх меркаваннямі адносна таго ці іншага пытання, — працягваў іерарх. — Мы добра ведаем, што святар не спецыяліст ва ўсіх пытаннях і такім не павінен быць. Яго заданне іншае — быць спецыялістам у справе спаткання чалавека з Богам».

«Сёння мы молімся за памерлых святароў і кансэкраваных асобаў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Молімся за тых, якія ў цяжкіх абставінах ганенняў не толькі захавалі веру на нашай зямлі, але яе распаўсюджвалі і ўмацоўвалі. Яны “раздвойваліся”, каб толькі данесці Евангелле да людзей, каб даць ім магчымасць спаткацца з Богам у сакрамэнтах... Узгадаем, якімі яны былі, чаму нас вучылі, як захоўвалі сваю святарскую ідэнтычнасць у часы ганенняў», — заклікаў прысутных арцыпастыр.табернакулюм у чырвоным касцёле

«З удзячнасцю схіляючы свае галовы з памяццю пра іх, мы разумеем, што без іх, не было б нас. Няхай добры Бог адудзячыць ім вечным шчасцем за іх вернасць святарскаму пакліканню», — дадаў іерарх.у канферэнц зале

Наступная пастырская сустрэча пройдзе ў мінскай архікатэдры 21 снежня.

Фота Аляксандры Шчыглінскай

phoca thumb l pastmeeting-
phoca thumb l pastmeeting-
phoca thumb l pastmeeting-
phoca thumb l pastmeeting-
phoca thumb l pastmeeting-
phoca thumb l pastmeeting-
phoca thumb l pastmeeting-
phoca thumb l pastmeeting-
phoca thumb l pastmeeting-
phoca thumb l pastmeeting-
phoca thumb l pastmeeting-
phoca thumb l pastmeeting-
phoca thumb l pastmeeting-
phoca thumb l pastmeeting-
phoca thumb l pastmeeting-
phoca thumb l pastmeeting-
phoca thumb l pastmeeting-
phoca thumb l pastmeeting-
phoca thumb l pastmeeting-
phoca thumb l pastmeeting-
phoca thumb l pastmeeting-
phoca thumb l pastmeeting-
phoca thumb l pastmeeting-
phoca thumb l pastmeeting-
phoca thumb l pastmeeting-
phoca thumb l pastmeeting-
phoca thumb l pastmeeting-
phoca thumb l pastmeeting-
phoca thumb l pastmeeting-
phoca thumb l pastmeeting-
phoca thumb l pastmeeting-
phoca thumb l pastmeeting-
phoca thumb l pastmeeting-
phoca thumb l pastmeeting-
phoca thumb l pastmeeting-
phoca thumb l pastmeeting-

Паводле catholic.by

Меткі: бп. Тадэвуш Кандрусевіч, святары і законнікі

  • экскурсия

  • Cемінар

    9-11 чэрвеня ў тэатральнай зале касцёла св. Сымона і св. Алены адбудзецца семінар "Ёсць два шляхі: шлях жыцця і шлях смерці". Пачатак 9 чэрвеня а 18:00. Праводзіць дабрачынны фонд "Адкрытыя сэрцы".

  • Кандак святога Рамана Сладкапеўцы пра дараваную грэшніцу

    7 чэрвеня ў касцёле св. Сымона і св. Алены адбудзецца спеў візантыйскага богаслужбовага дзейства VI ст. "Кандак святога Рамана Сладкапеўцы пра дараваную грэшніцу". Пачатак а 19:00.

  • Канікулы з Богам (5-14 чэрвеня 2017 г.)

    Запрашаем дзяцей і бацькоў з 5 па 14 чэрвеня ў Польшчу (Збічна) на Канікулы з Богам.

  • ЧЭРВЕНЬ
    2017

    Тэатр Зніч

  • МАЙ
    2017

    Тэатр Зніч