Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

  • Галоўная
  • Парафія
  • Навіны
  • «Па людзях Касцёла мяркуюць пра ўвесь Касцёл». У Мінску прайшла вялікая сустрэча духавенства

У Касцёле ў Беларусі — новыя прэзбітэр і дыякан

5 лістапада ў мінскім архікатэдральным касцёле былі ўдзелены прэзбітэрскае і дыяканскае пасвячэнні. Прэзбітэрам стаў дыякан Павел Трон, дыяканам — семінарыст Аляксей Пілевіч.

Пасвячэнні ўдзяліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

Новапрэзбітэр Павел Трон нарадзіўся 15 снежня 1989 года ў Вілейцы. У 2006 годзе скончыў дзевяць класаў Вілейскай сярэдняй школы № 1, а ў 2009 годзе — Вілейскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж. Вучыўся ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя святога Тамаша Аквінскага ў Пінску, якую скончыў у 2016 годзе. 25 кастрычніка 2015 г. з рук дапаможнага біскупа Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрыя Касабуцкага атрымаў дыяканскае пасвячэнне.дыякан Аляксей и ксёндз Павел

Дыякан Аляксей Пілевіч нарадзіўся 14 мая 1982 года ў Лідзе. Паходзіць з парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе. Пасля атрымання вышэйшай адукацыі ў Гродне паступіў у Плоцкую духоўную семінарыю (Польшча), якую скончыў у 2015 годзе. Душпастырскую практыку перад пасвячэннем праходзіў у катэдральнай парафіі ў Мінску. Дыякан Аляксей будзе належыць да духавенства Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

У гаміліі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, кажучы пра дыяканат, нагадаў, што ён з’яўляецца першай ступенню сакрамэнту пасвячэння. «Дыякан пасвячаецца не для святарства, а для служэння. Дыяканы пакліканы не для таго, каб выконваць святарскія функцыі, а для таго, каб дапамагаць святарам у іх служэнні, — адзначыў іерарх. — Заданні дыякана вельмі важныя ў ажыццяўленні збаўчай місіі Касцёла. Ён пакліканы для служэння Касцёлу ў паслузе літургіі, слова, і любові».у архікатэдры

«Езус вучыць, што бедных будзем мець заўсёды; бедных матэрыяльна і духоўна. Ад нас залежыць, ці будуць яны адчуваць сябе людзьмі і ці знойдуць у сабе сілы кінуцца ў абдымкі міласэрнага Бога. Гэта заданне адносіцца да кожнага хрысціяніна, але асабліва да дыякана, — сказаў арцыпастыр і, звяртаючыся да Аляксея Пілевіча, заклікаў яго: — Памятай, што ад твайго служэння ля алтара, абвяшчэння Божага слова і іншай паслугі, уключаючы справы міласэрнасці, будзе залежаць лёс многіх людзей».

Кажучы пра служэнне святара, Мітрапаліт звярнуў увагу: «Само слова “святар” нагадвае аб святасці. Таму яго заданне — весці людзей да святасці. Іншае значэнне гэтага слова – pontifex – мост, які вядзе да Бога.прыняцце дыяканату

Святар па прыкладу Езуса пакліканы быць пасрэднікам паміж людзмі і Богам, перадаваць Яму іх просьбы, падзякі і перапрашэнні. Ён ад імя Езуса і Ягонай моцаю абвяшчае Божае слова, каб у сэрцах людзей нараджалася і ўмацоўвалася вера, а таксама цэлебруе сакрамэнты, дзякуючы якім патрэбная для збаўлення Божая ласка дасягае чалавека».пасвячэнне ў прэзбітэры Паўла Трона

«Наша радасць сёння вялікая. Мы дзякуем Богу за новых святара і дыякана. Але ў гэтую радасць урываюцца ноткі трывогі за будучыню, бо колькасць семінарыстаў не павялічваецца, а памяншаецца. Гэта азначае, што калі сітуацыя не зменіцца, то будзе ўсё менш урачыстасцяў, падобных да сённяшняй, і паступова ўзнікне вялікае пытанне пра будучае развіццё Касцёла. Атрыманую свабоду веравызнання мы не зможам выкарыстаць ва ўсёй паўнаце», — з жалем сказаў Мітрапаліт і дадаў, што таму гэтая ўрачыстасць пасвячэння новых дыякана і прэзбітэра «павінна таксама ўспрымацца як акцыя паклікання да святарства».

«Малады чалавек, які з’яўляешся ўдзельнікам гэтага набажэнства нараджэння новых дыякана і святара, услухайся ўважліва ў голас Пана. Можа, Ён і цябе кліча да святарства. Услухайся і адкажы, бо тады сапраўды сам будзеш шчаслівым і дапаможаш іншым стаць шчаслівымі», — з такімі словамі іерарх звярнуўся да кожнага з маладых людзей, прысутных на гэтай святой Імшы.кс. Павел разам з бацькамі

віншаванні дк. Аляксея ПілевічаАрцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч заахвоціў новапрэзбітэра Паўла і дыякана Аляксея «дзякаваць за дар выключнага паклікання да святарства і заўсёды заставацца вернымі яму», прыняць яго як ласку Надзвычайнага Года Божай Міласэрнасці. «Заставайцеся ў цеснай еднасці з Хрыстом – крыніцай паклікання і паспяховага выканання святарскай місіі. А Марыя, Маці святароў, няхай вам дапамагае, каб вы заўсёды разам з Ёй згаджаліся з Божай воляй, у якой крыецца таямніца плённага служэння Богу, Касцёлу і людзям», — дадаў арцыпастыр.

Фота Віталія Палінеўскага
Паводле catholic.by

phoca thumb l 2016-11-05-pasv-
phoca thumb l 2016-11-05-pasv-
phoca thumb l 2016-11-05-pasv-
phoca thumb l 2016-11-05-pasv-
phoca thumb l 2016-11-05-pasv-
phoca thumb l 2016-11-05-pasv-
phoca thumb l 2016-11-05-pasv-
phoca thumb l 2016-11-05-pasv-
phoca thumb l 2016-11-05-pasv-
phoca thumb l 2016-11-05-pasv-
phoca thumb l 2016-11-05-pasv-
phoca thumb l 2016-11-05-pasv-
phoca thumb l 2016-11-05-pasv-
phoca thumb l 2016-11-05-pasv-
phoca thumb l 2016-11-05-pasv-
phoca thumb l 2016-11-05-pasv-
phoca thumb l 2016-11-05-pasv-
phoca thumb l 2016-11-05-pasv-
phoca thumb l 2016-11-05-pasv-
phoca thumb l 2016-11-05-pasv-
phoca thumb l 2016-11-05-pasv-
phoca thumb l 2016-11-05-pasv-
phoca thumb l 2016-11-05-pasv-
phoca thumb l 2016-11-05-pasv-
phoca thumb l 2016-11-05-pasv-
phoca thumb l 2016-11-05-pasv-
phoca thumb l 2016-11-05-pasv-
phoca thumb l 2016-11-05-pasv-
phoca thumb l 2016-11-05-pasv-
phoca thumb l 2016-11-05-pasv-
phoca thumb l 2016-11-05-pasv-
phoca thumb l 2016-11-05-pasv-
phoca thumb l 2016-11-05-pasv-
phoca thumb l 2016-11-05-pasv-
phoca thumb l 2016-11-05-pasv-
phoca thumb l 2016-11-05-pasv-
phoca thumb l 2016-11-05-pasv-
phoca thumb l 2016-11-05-pasv-
phoca thumb l 2016-11-05-pasv-
phoca thumb l 2016-11-05-pasv-
phoca thumb l 2016-11-05-pasv-
phoca thumb l 2016-11-05-pasv-
phoca thumb l 2016-11-05-pasv-
phoca thumb l 2016-11-05-pasv-
phoca thumb l 2016-11-05-pasv-
phoca thumb l 2016-11-05-pasv-
phoca thumb l 2016-11-05-pasv-
phoca thumb l 2016-11-05-pasv-
phoca thumb l 2016-11-05-pasv-
phoca thumb l 2016-11-05-pasv-
phoca thumb l 2016-11-05-pasv-
phoca thumb l 2016-11-05-pasv-
phoca thumb l 2016-11-05-pasv-
phoca thumb l 2016-11-05-pasv-
phoca thumb l 2016-11-05-pasv-
phoca thumb l 2016-11-05-pasv-
phoca thumb l 2016-11-05-pasv-
phoca thumb l 2016-11-05-pasv-

Меткі: Пасвячэнне

  • Па прыкладзе Марыі
    Моладзь Чырвонага касцёла запрашае на адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту 23 мая пасля Св. Імшы а 19 гадзіне.
  • Май
    2019

    Тэатр Зніч

  • Красавік
    2019

    Тэатр Зніч

  • Моладзь запрашае!

    Па добрай традыцыі моладзь Чырвонага касцёла зноў запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”.

  • Вечарына ў бібліятэцы Імя Адама Міцкевіча

    31 сакавіка а 16-й гадзіне ў бібліятэцы імя Адама Міцкевіча адбудзецца вечарына з нагоды ўключэння ўрачыстасці, прысвечанай ушанаванню абраза Маці Божай Будслаўскай (Будслаўскі фэст) у Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

  • 17 сакавіка ў 12.30 адбудзецца адкрыццё мастацкай выстаўкі "На Беларусі Бог жыве!"