Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:      

У межах Года Міласэрнасці адбылася сустрэча катэхетаў, выкладчыкаў і студэнтаў Мінскага тэалагічнага каледжа

22 кастрычніка ў касцёле св. Сымона і св. Алены ў Мінску адбылася сустрэча катэхетаў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, а таксама выкладчыкаў і студэнтаў Мінскага тэалагічнага каледжа імя св. Яна Хрысціцеля ў межах святкавання Юбілейнага Года Міласэрнасці.

Ксёндз Ян Крэміс, дырэктар тэалагічнага каледжа, распачаў сустрэчу з малітвы і звярнуўся да ўдзельнікаў з прывітальнымі словамі. Святар адзначыў, што Год Божай Міласэрнасці ўжо завяршаецца і гэтая сустрэча з’яўляецца своеасаблівым падсумаваннем таго, што адбылося за гэты год у Касцёле, у каледжы і ў асабістым жыцці.

«Спалучэнне любові і справядлівасці — гэта Божая міласэрнасць. Яна актуальная не толькі на працягу гэтага года, калі мы асаблівым чынам ушаноўваем Божую міласэрнасць, але гэтая тэма будзе прысутнай і праз усё наша жыццё», — сказаў кс. Ян Крэміс.Катэхеты на сустрэчы

Пасля сястра Канстанцыя прадставіла ўдзельнікам сустрэчы даклад, у якім ішла гаворка пра Божую міласэрнасць і сённяшні час. «Усё жыццё Езуса Хрыста было актам міласэрнасці ў адносінах да чалавека. І на крыжы Езус паказаў вяршыню міласэрнасці, вяршыню любові. На крыжы Божая міласэрнасць перамагла справядлівасць, таму што па справядлівасці мы не павінны былі быць збаўлены», — адзначыла манахіня.

«Чалавек год за годам аддаляўся ад Бога і пачаў будаваць свет без Яго. І зноў Божая міласэрнасць працякае ў чалавека. Езус нанова прыгадвае аб міласэрнай любові праз сястру Фаўстыну Кавальскую і кажа ёй такія словы: “Гавары ўсяму свету аб Маёй міласэрнасці. З усіх Маіх Ран, як з крыніцы, струменіць міласэрнасць для душаў, але Рана Майго Сэрца з’яўляецца крыніцай бяздоннай міласэрнасці, з гэтай крыніцы струменяць усялякія ласкі для душаў”», — дадала дакладчыца.Перад Чырвоным касцёлам

Сястра Канстанцыя распавяла пра тое, што місіяй сястры Фаўстыны Кавальскай была падрыхтоўка свету да другога прыйсця Хрыста, паводле словаў, з якімі да святой звярнулася Панна Марыя.

Кажучы пра Божую міласэрнасць і сучаснага чалавека, якому міласэрнасць часам «перашкаджае», сястра адзначыла: «Бог з’яўляецца не толькі Любоўю, але і Праўдай. І ў сваёй бязмежнай міласэрнасці прыходзіць да нас не для таго, каб вучыць нас праўдзе аб рэальнасці, адкрыць вочы, каб бачыць, і мужнасць, каб разумець». «Толькі чалавек, адкрыты на Любоў Бога і пакладаючы надзею на Яго міласэрнасць, будзе мець мужнасць жыць такімі неўміручымі каштоўнасцямі, як праўда, любоў, адказнасць, павага і прабачэнне», — заўважыла дакладчыца.

Напрыканцы ўзяла слова сястра Часлава, якая заахвоціла катэхетаў, каб, праходзячы ў межах сустрэчы праз Брамы Божай Міласэрнасці, на першае месца ў сваіх інтэнцыях яны ставілі тых дзяцей, да якіх яны былі пасланы са сваёй місіяй навучання. «Трэба ўнесці іх на сваіх руках праз Брамы Міласэрнасці і ахвяраваць гэты дзень у іх інтэнцыі», — сказала манахіня.Перад Катэдрай

Пасля катэхеты, выкладчыкі і студэнты каледжа вырушылі ў невялікую пілігрымку да Брамаў Божай Міласэрнасці, якія знаходзяцца ў мінскім архікатэдральным касцёле. Як таксама прапанавала сястра Часлава, пілігрымку яны здзейснілі ў цішыні і засяроджанасці. Каля катэдры іх сустрэў кс. Ян Крэміс. Атрымаўшы ад яго благаслаўленне, усе разам прайшлі праз Брамы Божай Міласэрнасці. У катэдры ўдзельнікі сустрэчы памаліліся Вяночак да Божай Міласэрнасці і Літанію да Божай Міласэрнасці, а пасля прынялі ўдзел у святой Імшы, якую ўзначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

«Катэхізацыя сёння стала неад’емнай часткай жыцця і дзейнасці Касцёла ў Беларусі, у тым ліку ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, — адзначыў арцыбіскуп у гаміліі. — Хаця адчуваецца патрэба ў яе ўдасканаленні, што пацвярджаюць пастырскія візітацыі. Таму сённяшняе святкаванне Юбілею катэхетаў, навучэнцаў і выкладчыкаў Мінскага тэалагічнага каледжа ў межах Надзвычайнага Года Божай Міласэрнасці, найперш неабходна ўспрымаць як знак падзякі міласэрнаму Богу за дадзеную магчымасць арганізавана і паводле апрацаванай праграмы ажыццяўляць катэхізацыю. Гэта адпаведны час зрабіць рахунак сумлення, ці належным чынам былі выкарыстаны новыя магчымасці. Гэта таксама добрая нагода зрабіць новыя пастановы згодна з патрабаваннямі часу і яго выклікамі».Мітрапаліт цэлебруе св. імшу

«Новая сітуацыя свабоды веравызнання і нармальнай катэхізацыі – гэта не што іншае, як праяўленне бязмежнай Божай міласэрнасці. Гэта дар і адначасова заданне», — заўважыў іерарх.

«Сёння, дзякуючы за дар магчымасці свабодна катэхізаваць, будзем годнымі гэтага дару, выкарыстаем належным чынам і зробім адпаведныя планы на будучыню, — дадаў Мітрапаліт. — Няхай залогам поспеху ў гэтых пажаданнях будуць словы Вялікага Пантыфіка: “Ідзіце і катэхізуйце”, каб цягнік з патрабуючымі катэхізацыі не ад’ехаў без нас».

phoca thumb l DSC
phoca thumb l DSC
phoca thumb l DSC
phoca thumb l DSC
phoca thumb l DSC
phoca thumb l DSC
phoca thumb l DSC
phoca thumb l DSC
phoca thumb l DSC
phoca thumb l DSC
phoca thumb l DSC
phoca thumb l DSC
phoca thumb l DSC
phoca thumb l DSC
phoca thumb l DSC
phoca thumb l DSC
phoca thumb l DSC
phoca thumb l DSC
phoca thumb l DSC
phoca thumb l DSC
phoca thumb l DSC
phoca thumb l DSC
phoca thumb l DSC
phoca thumb l DSC
phoca thumb l DSC
phoca thumb l DSC
phoca thumb l DSC
phoca thumb l DSC
phoca thumb l DSC
phoca thumb l DSC
phoca thumb l DSC
phoca thumb l DSC
phoca thumb l DSC
phoca thumb l DSC
phoca thumb l DSC 9833

Таццяна Грамыка, (AG)
Фота Аркадзя Абаева
Паводле catholic.by

Меткі: Мінскі тэалагічны каледжа імя св. Яна Хрысціцеля

  • Студзень
    2018

    Тэатр Зніч

  • У Мінску пройдзе малітоўна-музычная сустрэча, прысвечаная памяці Адама Міцкевіча

    Штогод 24 снежня ля помніка Адаму Міцкевічу ў Мінску ў аднайменным скверы праходзяць «Калядныя сустрэчы», прысвечаныя памяці паэта і патрыёта сваёй Айчыны, які нарадзіўся менавіта ў гэты дзень. Сёлета таксама да ўдзелу ў імпрэзе запрашаюцца ўсе жадаючыя.

  • Снежань
    2017

    Тэатр Зніч

  • У чаканні Божага прыйсця...

    Моладзь Чырвонага касцёла прапануе ўсім ахвотным далучыцца да дабрачыннай акцыі “Калядная паштоўка”. На працягу Адвэнту з панядзелка па пятніцу пасля св. Імшы а 19 гадзіне збіраецца творчая група, каб сваімі рукамі ствараць віншавальныя паштоўкі да свята Божага Нараджэння. Сродкі ад іх рэалізацыі будуць скіраваныя на падтрымку дзіцячага дома ў Смалявічах.

  • Расклад начных чуванняў у мінскім Чырвоным касцёле на 2017-2018 гг.

    У парафіі Св. Сымона і Св. Алены (Чырвоны касцёл) ад кастрычніка да мая кожную першую суботу месяца будуць праходзіць начныя чуванні, прысвечаныя перапрашэнню Найсвяцейшага Сэрца Езуса і Беззаганнага Сэрца Марыі.

  • У архідыяцэзіі завяршаецца перэгрынацыя фігуры Маці Божай Фацімскай (+праграма)

    15 кастрычніка фігура Маці Божай Фацімскай вернецца ў мінскую архікатэдру — святыню, з якой год таму 16 кастрычніка распачыналася яе перэгрынацыя па парафіях архідыяцэзіі.