5 лістапада ў архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі падчас Імшы ў 12.00 Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч удзеліць прэзбітэрскае пасвячэнне дыякану Паўлу Трону і дыяканскае пасвячэнне клерыку Аляксею Пілевічу.
Дыякан Павел Трон нарадзіўся 15 снежня 1989 года ў горадзе Вілейка. У 2006 годзе скончыў дзевяць класаў Вілейскай сярэдняй школы № 1, а ў 2009 годзе — Вілейскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж. Навучаўся ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя святога Тамаша Аквінскага ў Пінску, якую скончыў у 2016 годзе. 25 кастрычніка 2015 года з рук біскупа Юрыя Касабуцкага атрымаў дыяканскае пасвячэнне.
Аляксей Пілевіч нарадзіўся 14 мая 1982 года ў Лідзе. Паходзіць з парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе. Пасля атрымання вышэйшай адукацыі ў Мінску паступіў у Плоцкую духоўную семінарыю (Польшча), якую скончыў у 2015 годзе. Душпастырскую практыку перад пасвячэннем праходзіў у катэдральнай парафіі ў Мінску.