Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 365-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

  • Галоўная
  • Парафія
  • Навіны
  • Душпастыры мінскіх парафій сустрэліся на дзяленні аплаткай

Пілігрымка ў Будслаў (ліпень 2024г.)

Дзённік пілігрымаў....

2 лiпеня 2024 г.

Дарагія вернікі, сёння (2 ліпеня) ва Ўрачыстасць Маці Божай Будслаўскай у дарогу да Будслава вырушыла посная пілігрымка на чале з ксяндзом-пробашчам нашай парафіі Уладзіславам Завальнюком. Сёлета мы, адчуваем асаблівае адзінства, бо нас яднае галоўная інтэнцыя: мы ўсе прагнем той хвіліны, калі дзверы касцёла Святых Сымона і Алены ізноў адкрыюцца, каб прыняць вернікаў. Заахвочваем далучацца да нашай малітвы, а калі хто захоча, то яшчэ не позна далучыцца і да паста. Да сустрэчы ў Будславе.

IMG-2a397da0f0cc49c84f1148bc4a5c91a5-V
IMG-47592ef940225904d4e6e9cdb00d8843-V
IMG-5e92fbf6123bf8324796fba6ed13dc72-V
IMG-6e2748f74621efe45650941a85699aa4-V
IMG-70bbeb3340066793e4b32970e91d457d-V
IMG-77a676aa322c161d5098fc6f9c191be4-V
IMG-80c533841bf8bd6f9d5bf81e7c6dd6ce-V
IMG-b86b1f52b9472cbd6c2bd38e1d6f5376-V
IMG-d2a8d3ef84f31b93572003fcc09557a8-V
IMG-e8ae54adae24457f082024bc7c670b9c-V
IMG-ffece347ed4c91ff96f5864574775ed2-V
photo 2024-07-02 23-05-

3 лiпеня 2024 г.

Удзельнікі поснай пілігрымкі шлюць вітанні з блаславёных сцежак нашай Бацькаўшчыны. Другі дзень у дарозе да Будслава. Святая імша на ганку гасцінных гаспадароў, якія прытулілі мінулай ноччу ўсіх пілігрымаў. Гадзінкі ў гонар Багародзіцы з птушыным рэхам ў лесе. Сунічны водар… Цсссс. Суніцы абмінаем. Вернемся па іх пасля.

Спяваем навэну з вяночкаў да Божай Міласэрнасці. І так ідзем услед за сонцам, а яно ўжо схіляецца да вечара.

Час малітвы і спакою ўзбоч дарогі. Тут цішыня і няма ніякіх машын. Услухоўваемся ў цішыню ўнутры нас. «Гасанна!» – спяваюць камары. Яны лятуць з намі, а пакуль збіраюць сваю пілігрымку з усяго лесу.

Наперадзе яшчэ даволі вялікі шлях, а ў Будславе чакае наша Маці, што прыспешвае ход…

Ксёндз-пробашч дае кожнаму патрымаць у руках ружанец, дзе ёсць адзінаццаць пацерак з ружанца Слугі Божага Эдварда Вайніловіча. Далей ідзем пад аповед пра Божы провід і сапраўды цудоўныя падзеі, якія напаўняюць жыццё, калі яно на хвалу Божую.

Спадзяемся на добры шлях у наступныя дні.

Да спаткання ў Будславе!

photo 2024-07-03 15-12-12 (2)
photo 2024-07-03 15-12-12 (3)
photo 2024-07-03 15-12-12 (4)
photo 2024-07-03 15-12-
photo 2024-07-03 15-12-13 (2)
photo 2024-07-03 15-12-13 (3)
photo 2024-07-03 15-12-13 (4)
photo 2024-07-03 15-12-

 

Фота: Віктар Ведзень

Меткі: Фота - Віктар Ведзень, Маці Божая, кс. Уладыслаў Завальнюк, Пілігрымкі