Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

У Каталіцкім Касцёле сямёра новых святых

Каталіцкі Касцёл мае семярых новых святых. 16 кастрычніка 2016 г. Папа Францішак кананізаваў айца Саламона Леклерка з кангрэгацыі Братоў хрысціянскіх школ, мучаніка антыкаталіцкага пераследу эпохі Французскай рэвалюцыі; Хасэ Санчэса дэль Рыа, мексіканскага пакутніка з часоў рэлігійных пераследаванняў; Мануэля Гансалеса Гарсію, заснавальніка Эўхарыстычнага саюзу ўзнагароджання і Кангрэгацыі Эўхарыстычных Місіянерак з Назарэту; кс. Людавіка Павоні, заснавальніка кангрэгацыі Сыноў Марыі Беззаганна Зачатай; кс. Альфонса Марыю Фуска, заснавальніка Кангрэгацыі Сясцёр св. Яна Хрысціцеля; Хасэ Габрыэля дэль Расарыя Брачэра, аргенцінскага святара, місіянера і сябра бедных, які памёр у 1914 г.; сястру Элізабэту ад Найсвяцейшай Тройцы з Ордэну Кармэлітанак Босых. Урачыстая св. Імша адбылася на галоўнай ватыканскай плошчы ў прысутнасці вялікай колькасці вернікаў, касцёльных іерархаў, прадстаўнікоў грамадскага і палітычнага жыцця. Сярод іх быў прэзідэнт Аргенціны Маўрысіа Макры.

У сваёй гаміліі Папа заўважыў, што біблійныя тэксты, якія прагучалі падчас Літургіі Слова, уводзяць у тэму малітвы, якая з’яўляецца выклікам для ўсіх нас “сабраных тут на кананізацыі новых святых”. “Яны дасягнулі сваёй мэты, мелі шчодрае і адданае сэрца дзякуючы малітве: маліліся з усіх сіл, змагаліся і перамаглі”, - сказаў Святы Айцец.Новыя Святыя Каталіцкага Касцёла 2016

Францішак заклікаў маліцца так, як маліўся Майсей, які быў не толькі чалавекам Божым, але і чалавекам малітвы. “Мы бачым яго сёння ў эпізодзе бітвы з Амалекам, калі стаіць на скале з узнятымі рукамі. Але з часам, рукі ацяжэлі з-за стамлення, ападаюць, і ў такіх хвілінах народ зазнаваў паразу. Тады Аарон і Хур пасадзілі Майсея на камень і падрымлівалі яго ўзнесеныя рукі аж да канчатковай перамогі”, - нагадаў Святы Айцец.

Паводле Папы гэта стыль духоўнага жыцця, якога Касцёл жадае ад нас: не каб выйгрываць вайну, але, каб перамагаў мір! “У падзеі Майсея знаходзіцца важнае пасланне, што высілак малітвы падтрабуе падтрымкі адно аднаго, каб Пан давёў сваю працу да канца”, - сказаў Францішак.

Святы Айцец нагадаў пасланне Паўла да Цімафея, у якім Апостал Народаў заклікае свайго вучня, каб “трываў моцна” у тым, чаму навучыўся і ў што верыць. Паводле Францішка Цімафей не мог зрабіць гэта сам, бо немагчыма выйграць "бітву" без малітвы. Гэта не спарадычная малітва, але такая, якой навучае Езус у сённяшнім Евангеллі: “заўсёды маліцца і не падаць духам” (Лк 18,1). Гэта хрысціянскі спосаб дзеяння: трываць моцна ў малітве, каб цвёрда стаяць у веры і сведчанні. Папа падкрэсліў, што ў гэтым мы не самі, бо з’яўляемся часткай Цела, якім ёсць Касцёл. “Толькі ў Касцёле і праз малітву Касцёла мы можам ўстойліва трымацца ў веры і сведчанні”, - перакананы Пантыфік.

Папа нагадаў абяцанне Езуса: “ці ж Бог не абароніць выбраных сваіх, якія просяць Яго дзень і ноч?” (Лк 18,7). Вось таямніца малітвы: прасіць, не стамляцца, а калі ты змучыўся, прасі дапамогі, каб трымаць рукі ўгару. Гэта малітва, якую аб'явіў нам Езус і даў нам у Духу Святым. “Малітва - гэта не ўцёк ў ідэальны свет, не ўцёк ў ілжывы эгаістычны спакой. Наадварот, малітва - гэта змаганне, дазвол, каб і Дух Святы маліўся ў нас. А Дух Святы вучыць нас маліцца, Ён робіць тое, што мы молімся як дзеці”, - сказаў Папа Францішак.

“Святыя - гэта людзі, якія глыбока ўваходзілі ў таямніцу малітвы. Мужчыны і жанчыны, якія змагаліся, абапіраючыся на малітву, дазвалялі, каб маліўся і змагаўся ў іх Дух Святы. Змагаліся аж да канца з усіх сваіх сілаў, і яны перамагалі, але не самі: Пан перамагаў у іх і разам з імі. Таксама гэтыя сямёра сведкаў, якія сёння былі кананізаваныя, вялі добрую барацьбу веры і любові з малітвай. Няхай за іх прыкладам і заступніцтвам Бог дасць таксама і нам быць людзьмі малітвы”, - сказаў Папа. Ён заклікаў вернікаў маліцца ўдзень і ўначы, дазволіць Святому Духу маліцца ў іх, каб яны маліліся, падтрымліваючы адзін аднаго, пакуль не пераможа Божая Міласэрнасць.

Ян Мойсік
Паводле: be.radiovaticana.va

Меткі: Святыя, Святы Айцец

  • Дабрачынная акцыя “Светлае Свята Вялікадня”

    Згодна з добрай традыцыяй, моладзь Чырвонага касцёла зноў запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”, якая будзе дзейнічаць на працягу ўсяго Вялікага посту. Падчас яе кожны з удзельнікаў можа стварыць арыгінальную паштоўку, цудоўную вербачку альбо іншы велікодны падарунак.

  • Тыдзень беларускай мовы ў Чырвоным касцёле

    Бібліятэка імя Адама Міцкевіча запрашае на Тыдзень беларускай мовы і літаратуры, прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы, яці пройдзе ў касцёле з 17 па 23 лютага.

  • Люты
    2020

    Тэатр Зніч

  • Адкрыццё фотавыставы

    Запрашаем на адкрыццё фотавыставы "Мир дикой природы" Клуба фатографаў дзікай прыроды Беларусі, які аб'ядноўвае каля 30 майстроў. Выстава адбудзецца 19 студзеня ў 12.00 ў Белай зале Чырвонага касцёла.

  • Студзень
    2020

    Тэатр Зніч

  • Адкрыццё фотавыставы
    Запрашаем на адкрыццё фотавыставы Ірэны Гудзіеўскай "Сімвалы Беларусі", якое адбудзецца 15 снежня а 12 гадзіне ў Белай зале.