Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 365-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

  • Галоўная
  • Парафія
  • Навіны
  •  Напоўніць свет праўдай уваскрасення заклікаў вернікаў арцыбіскуп Кандрусевіч Велікоднай раніцай

 Напоўніць свет праўдай уваскрасення заклікаў вернікаў арцыбіскуп Кандрусевіч Велікоднай раніцай

Раніцай у нядзелю Змёртвыхпаўстання Пана, 17 красавіка, арцыбіскуп эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч узначаліў цэлебрацыю святой Імшы ў касцёле святога Сымона і святой Алены ў Мінску (Чырвоны касцёл).

 

Урачыстая святая Імша распачалася рэзурэкцыйнай працэсіяй вакол святыні, якая велічна ўзвышаецца на цэнтральнай плошчы беларускай сталіцы. 

У прамоўленай гаміліі заслужаны іерарх падкрэсліў, што словы пасхальнага прывітання «Хрыстус уваскрос! — Сапраўды ўваскрос!» з’яўляюцца як быццам глытком сцюдзёнай вады, што «ажыўляе нас пасля доўгага знаходжання ў пустыні. Як вада аднаўляе нашыя сілы, таксама і праўда Уваскрасення робіць нас духоўна моцнымі».

«Таму Вялікдзень — гэта найбольш спрыяльны час, каб праз веру аб’яднацца з уваскрослым Панам нават у смутку і цярпеннях. Дзякуючы пасхальнай таямніцы яны монуць стаць крыніцай ласкі і радасці.Калі жорсткае Укрыжаванне Езуса і Яго Уваскрасенне стала найвялікшай падзеяй ва ўсёй гісторыі чалавецтва, то і нашыя асабістыя пакуты, цяжар ці нават грэх могуць стаць крыніцай вялікай радасці, калі толькі мы дазволім Богу ўваскрасіць нас з іх», — адзначыў арцыпастыр, дадаўшы, што ў гэты дзень нішто не можа скрасці радасці, якую дае нам Бог.

«Вядома, часам мы будзем змагацца гэтак жа, як Езус падчас Агоніі ў Аліўным садзе ці цярпенняў Крыжовага шляху.

Мы цяпер перажываем шмат складанасцяў. Перажывае іх і братняя Украіна. Гэта наша Вялікая пятніца. Але ў святле праўды Уваскрасення Хрыста мы верым, што дабро пераможа зло»,— сцвердзіў арцыбіскуп Кандрусевіч.

Іерарх заўважыў, што, «нягледзчячы на ўсе складанасці нашага жыцця, Бог хоча, каб мы адчувалі радасць Вялікадня, напаўняючы нас надзеяй, якую нясе праўда Уваскрасення Хрыста».

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч заклікаў вернікаў прыняць яе і несці ў свет, «каб напоўніць яго праўдай Уваскрасення і такім даць яму новую надзею, нават насуперак надзеі».

Паводле: catholic.by

Фота: Віктар Ведзень 

2022-04-17-reschk-
2022-04-17-reschk-
2022-04-17-reschk-
2022-04-17-reschk-
2022-04-17-reschk-
2022-04-17-reschk-
2022-04-17-reschk-
2022-04-17-reschk-
2022-04-17-reschk-
2022-04-17-reschk-
2022-04-17-reschk-
2022-04-17-reschk-
2022-04-17-reschk-
2022-04-17-reschk-
2022-04-17-reschk-
2022-04-17-reschk-
2022-04-17-reschk-
2022-04-17-reschk-
2022-04-17-reschk-
2022-04-17-reschk-
2022-04-17-reschk-
2022-04-17-reschk-
2022-04-17-reschk-
2022-04-17-reschk-
2022-04-17-reschk-
2022-04-17-reschk-
2022-04-17-reschk-
2022-04-17-reschk-
2022-04-17-reschk-
2022-04-17-reschk-
2022-04-17-reschk-
2022-04-17-reschk-
2022-04-17-reschk-
2022-04-17-reschk-
2022-04-17-reschk-
2022-04-17-reschk-
2022-04-17-reschk-
2022-04-17-reschk-
2022-04-17-reschk-
2022-04-17-reschk-
2022-04-17-reschk-
2022-04-17-reschk-
2022-04-17-reschk-
2022-04-17-reschk-
2022-04-17-reschk-
2022-04-17-reschk-
2022-04-17-reschk-
2022-04-17-reschk-
2022-04-17-reschk-
2022-04-17-reschk-
2022-04-17-reschk-
2022-04-17-reschk-
2022-04-17-reschk-
2022-04-17-reschk-
2022-04-17-reschk-
2022-04-17-reschk-
2022-04-17-reschk-
2022-04-17-reschk-
2022-04-17-reschk-
2022-04-17-reschk-
2022-04-17-reschk-
2022-04-17-reschk-
2022-04-17-reschk-
2022-04-17-reschk-

 

Меткі: бп. Тадэвуш Кандрусевіч, Фота - Віктар Ведзень