Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 365-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

  • Галоўная
  • Парафія
  • Навіны
  •  З удзелам арцыбіскупа Станеўскага ў Чырвоным касцёле развіталіся з сімвалам Калядаў — святочнай елкай з Будслава

 З удзелам арцыбіскупа Станеўскага ў Чырвоным касцёле развіталіся з сімвалам Калядаў — святочнай елкай з Будслава

У нядзелю 16 студзеня вернікі сталічнай парафіі святога Сымона і святой Алены на чале са сваім пробашчам ксяндзом канонікам Уладзіславам Завальнюком віталі ў Чырвоным касцёле Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Юзафа Станеўскага.

Упершыню з часу прызначэння на гэтую пасаду іерарх узначаліў цэлебрацыю святой Імшы ў святыні на плошчы Незалежнасці.

Вітаючы арцыпастыра, прадстаўнікі парафіяльнай моладзі сказалі: «Мы глядзім на Вас вачыма веры і дзякуем за тое, што Вы сёння з намі. Няхай Багародзіца заступаецца за Вас, а Пан Бог благаславіць Вашую пастырскую дарогу ў далейшым жыцці».

Узгадаўшы сваё першае занёмства з Чырвоным касцёлам ў далёкім 1991 годзе, арцыбіскуп Станеўскі адзначыў, што гэты Дом Божы з’яўляецца своеасаблівай Канай Мінска і Беларусі на ўзор Каны Галілейскай, дзе Езус учыніў свой першы цуд, ператварыўшы на вяселлі ваду ў віно.

«Кожны, хто прыязжае ў Мінск, ідучы па цэнтральнай плошчы сталіцы, бачыць гэтыю прыгожую святыню першай. Тут заўсёды мы можам пачуць голас Божы і адчуць вялікую павагу да нашай Маці Нябеснай», — падкрэсліў арцыпастыр.

У прамоўленай гаміліі ён звярнуў увагу на прысутнасць Бога ў штодзённым жыцці вернікаў, а таксама на ролю Маці Хрыста, якая заўсёды жадае дапамагчы чалавеку ў патрэбе. «Бог прысутнічае там, дзе дабро, прабачэнне, любоў, згода; там, дзе чалавек як хрысціянін прыкладае сваю руку да гэтага свету, каб зрабіць яго лепшым», — сказаў іерарх.

«Наша сённяшняе заданне і мэта — распазнаць Езуса Хрыста. Важна заўважыць, як Бог дзейніче праз чалавека. Каб, гледзячы на нашае жыццё, людзі змаглі сказаць: гэта Божы чалавек»,— дадаў арцыбіскуп Станеўскі.

Напрыканцы святой Імшы адбылося развітанне з каляднай елкай, якая на свята Божага Нараджэння была прывезена ў Чырвоны касцёл з ваколіц Нацыянальнага санктуарыя Маці Божай Будслаўскай.

Трыма тыднямі раней, 24 снежня, падчас святой Імшы Пастэркі, арцыбіскуп эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч урачыста паклаў фігуру Нованароджанага Хрыста на сена ў яслях, усталяваных каля елкі з Будслава. Такім чынам заслужаны іерарх благаславіў пачатак новай традыцыі каляднай елкі з ваколіц беларускіх Марыйных санктуарыяў, першай з якіх, натуральна, стала лясня прыгажуня з-пад Будслава.

«Каб была памяць пра Маці Божую не толькі летам — тады, калі адбываюцца пілігрымкі, але і зімой, падчас Божага Нараджэння. Маці Божая заўсёды памятае пра нас», — азначыў пробашч парафіі і аўтар ідэі ксёндз канонік Уладзіслаў Завальнюк.

На наступнае Божае Нараджэнне калядную елку святар плануе даставіць у Мінск з ваколіц санктуарыя Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі, што на Астравеччыне

«У вас нараджаецца яшчэ адна прыгожая традыцыя, якой вы разам ствараеце гісторыю парафіі», — адзначыў арцыбіскуп Станеўскі на развітанне з неадменным сімвалам Калядаў у Чырвоным касцёле.

Паводле: catholic.by

Фота: Віктар Ведзень

vedzen chyrvony
vedzen chyrvony
vedzen chyrvony
vedzen chyrvony
vedzen chyrvony
vedzen chyrvony
vedzen chyrvony
vedzen chyrvony
vedzen chyrvony
vedzen chyrvony
vedzen chyrvony
vedzen chyrvony
vedzen chyrvony
vedzen chyrvony
vedzen chyrvony
vedzen chyrvony
vedzen chyrvony
vedzen chyrvony
vedzen chyrvony
vedzen chyrvony
vedzen chyrvony
vedzen chyrvony
vedzen chyrvony
vedzen chyrvony
vedzen chyrvony
vedzen chyrvony
vedzen chyrvony
vedzen chyrvony
vedzen chyrvony
vedzen chyrvony
vedzen chyrvony
vedzen chyrvony
vedzen chyrvony
vedzen chyrvony
vedzen chyrvony
vedzen chyrvony
vedzen chyrvony
vedzen chyrvony
vedzen chyrvony

Меткі: Фота - Віктар Ведзень, бп. Юзаф Станеўскі