Пашана Адаму Міцкевічу
У Вігілію Божага нараджэння 24 снежня традыцыйна ў бібліятэцы імя Адама Міцкевіча адбылася канферэнцыя «Спадчына Адама Міцкевіча».
Выступоўцы адзначылі, што ў маладыя гады Адам Міцкевіч быў вымушаны пакінуць Бацькаўшчыну і больш не вярнуўся на Радзіму, але праславіў родныя мясціны ў сваіх вершах і паэмах. Ён быў вельмі адоранай ад Бога асобай і адгукнуўся на покліч з вышыняў усёй сваёй творчасцю.
Няхай зорка Адама Міцкевіча ззяе на Вігілію і Божае нараджэнне, няхай яна зіхаціць не толькі для Беларусі, але і для ўсіх народаў!
Фота Элы Дзвінскай
Меткі: пісьменнік, беларуская літаратура, Мерапрыемствы, А. Міцкевіч, Бібліятэка, Гісторыя