Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 365-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

  • Галоўная
  • Парафія
  • Навіны
  • Пілігрымка з абразамі Маці Божай праехала па Магілёўшчыне

Пілігрымка з абразамі Маці Божай праехала па Магілёўшчыне

14 чэрвеня, на трэці дзень пілігрымкі-перэгрынацыі, у якой па краіне вязуць копіі найбольш вядомых марыйных абразоў з беларускіх санктуарыяў, яе ўдзельнікі праехалі па усходняй частцы Беларусі — Магілёўшчыне.

Напярэдадні пілігрымы былі ў санктуарыі Маці Божай Валадаркі Азёраў у Браславе, дзе маліліся разам з мясцовымі вернікамі. Ініцыятар малітоўнага аўтапрабегу ксёндз канонік Уладзіслаў Завальнюк распавёў, што ў пілігрымкі некалькі інтэнцый. Як адзначаецца на партале браслаўскага санктуарыя Waladarka.by, першае заданне для ўдзельнікаў — маліцца аб міры на нашай зямлі, аб міры ў сэрцах і ў сем’ях.

«Каб як мага больш спакою было ў нашых сем’ях, каб спакой пашыраўся на нашай зямлі, — патлумачыў ксёндз Уладзіслаў. — Другая інтэнцыя — абарона ад каранавірусу, і трэцяя — малітва за адраджэнне будслаўскай святыні», — перадае словы святара сайт санктуарыя ў Браславе.

З поўначы нашай краіны пілігрымы скіраваліся на ўсход, дзе калісьці славілася цудамі яшчэ адна вялікая святыня нашай Бацькаўшчыны — абраз Маці Божай Бялыніцкай.

Хоць арыгінал іконы не захаваўся, а ад велічнага касцёла ў Бялынічах, дзе яе ўшаноўвалі і католікі, і праваслаўныя, анічога не засталося, копія абраза Маці Божай Бялыніцкай таксама вандруе з пілігрымамі па краіне.

У Бялынічах яны маліліся разам з мясцовымі парафіянамі і пробашчам ксяндзом Юзафам Сярпейкам у іх невялікай, але зграбнай і ўтульнай капліцы.

У той жа дзень пілігрымы з абразамі наведалі старажытны Мсціслаў, дзе старадаўнія святыні з’яўляюцца маўклівымі і ў той жа час красамоўнымі сведкамі багатай хрысціянскай гісторыі гэтай шматпакутнай зямлі, знявечанай нялюдскім савецкім рэжымам і гвалтоўнай атэізацыяй.

Фота: Віктар Ведзень
Ірыны Гайдамовіч / Waladarka.by
Паводле Catholic.by

-06-14-bialunichy-
-06-14-bialunichy-
-06-14-bialunichy-
-06-14-bialunichy-
-06-14-bialunichy-
-06-14-bialunichy-
-06-14-bialunichy-
-06-14-bialunichy-
-06-14-bialunichy-
-06-14-bialunichy-
-06-14-bialunichy-
-06-14-bialunichy-
-06-14-bialunichy-
-06-14-bialunichy-
-06-14-bialunichy-
-06-14-bialunichy-
-06-15-bialunichy-
-06-16-ikonyMB zawalniuk
-06-16-ikonyMB zawalniuk
-06-16-ikonyMB zawalniuk

Меткі: Фота - Віктар Ведзень, Маці Божая, малітоўны рух, кс. Уладыслаў Завальнюк, Пілігрымкі, Пакаянне