Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 365-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

  • Галоўная
  • Парафія
  • Навіны
  • Спецкурс для катэхетаў архідыяцэзіі прайшоў у Мінску

Спецкурс для катэхетаў архідыяцэзіі прайшоў у Мінску

8 кастрычніка адбылася сустрэча катэхетаў, арганізаваная катэхетычным аддзелам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і адміністрацыяй Мінскага тэалагічнага каледжа імя святога Яна Хрысціцеля.

Ці трэба вучыцца малітве? Якая малітва добрая? Якім чынам можна навучыцца малітве? Удзельнікі спецкурса спрабавалі знайсці адказ на гэтыя і іншыя пытанні, звязаныя з малітоўнай практыкай.

Удзельнікі спецкурсу для катэхетаў

Асновай спецкурса стала праграма навучання малітве, якую выкарыстоўвае Эўхарыстычны рух маладых. Таму асноўная ўвага была прысвечана адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту.Удзельнікі спецкурсу для катэхетаў

Удзельнікі сустрэчы паспрабавалі па-новаму падысці да адарацыі, вучыліся метадам і прыёмам, якія дапамагаюць засяродзіцца на малітве, заглыбіцца ў біблійны тэкст і пражыць яго. Акрамя таго, катэхеты падзяліліся вопытам працы і практычнымі рэкамендацыямі.

Вольга Жвірко, фота аўтара

Меткі: Катэхеза