Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 365-44-15

Пошта: chyrvonypc@gmail.com Мы ў сацыяльных сетках:         

Духоўная пілігрымка ў Будслаў пад дэвізам: "Ад пажару, голаду, вайны і віруснай заразы барані нас, Божа!"

29 чэрвеня Святой Імшой а 9-й гадзіне распачынаецца духоўная пілігрымка з нашага касцёла пад дэвізам: "Ад пажару, голаду, вайны і віруснай заразы барані нас, Божа!"

Прадстаўніком ўсіх постных пілігрымаў у гэтым годзе з'яўляецца пробашч нашай парафіі ксёндз-канонік Уладзіслаў. Ён пілігрымуе з Найсвяцейшым Сакрамантам на монаколе, каб асаблівым чынам ушанаваць Езуса Хрыста, перапрасіць Бога за ўчыненыя на нашай зямлі грахі і прасіць Божага блаславення для нашага народа і ўсёй Бацькаўшчыны.

Гэтая 4-дзённая пілігрымка нагадвае Працэсію Божага Цела з 4-ма прыпынкамі. На кожным з іх будзе штодзённа цэлебравацца Святая Імша, адбывацца Адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту, разважанне над урыўкамі Евангелля.

Многія з ўдзельнікаў постных пілігрымак мінулых гадоў далучыліся да духоўнай пілігрымкі ў Будслаў. Усе гэтыя дні яны будуць захоўваць пост на хлебе і вадзе, удзельнічаць у Святой Імшы і іншых набажэнстваў і далучацца да духоўных практык.

Запрашаем усіх жадаючых далучацца да нас у працэсе пілігрымкі. Інфармацыя будзе перыядычна абнаўляцца на нашым афіцыйным сайце chyrvony.by і на старонцы "Парафія Св. Сымона і Св. Алены - Мінск" на Facebook.

Меткі: Традыцыі, Мерапрыемствы, кс. Уладыслаў Завальнюк, Пілігрымкі, Парафія