Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

  • Галоўная
  • Парафія
  • Навіны
  • Святкаванне ўрачыстасці Цела і Крыві Хрыста адбылося на плошчы перад Чырвоным касцёлам у Мінску

У гонар Будслаўскага фэста прысвячаю…

Так вырашыў ксёндз Уладзіслаў – канонік, пробашч касцёла Святога Сымона і Святой Алены.

У гэтым годзе ён прывёў у здзіўленне і захапленне парафіянаў і многіх людей тым, што вырашыў здзейсніць незвычайную посную пілігрымку на монаколе з 29 чэрвеня па 2 ліпеня да абраза Маці Божай Будслаўскай.

Ксяндза Уладзіслава па праву можна лічыць ініцыятарам і нястомным захавальнікам традыцыі ўшанавання цудадзейнага Абраза Беларусі.

Яшчэ у 90-х гадах мінулага стагоддзя манаграфія пра гісторыю Будслаўскай Базылікі была тэмай яго кандыдацкай дысертацыі. Настаяцель Чырвонага касцёла ў свой час прыкладаў шмат намаганняў па добраўпарадкаванню тэрыторыі вакол Санктуарыя, апякуецца і цяпер гэтым святым месцам. Дзякуючы ініцыятыве і непасрэднаму ўдзелу ксяндза-каноніка, копія цудадзейнага абраза Маці Божай Будслаўскай, – як сімвал адзінства хрысціян свету, – прысутнічае ў святых мясцінах іншых краін: Ізраілі, Францыі.

Вялікая заслуга, як ініцыятара, ксяндза-каноніка Уладзіслава адбылася па уключэнню «Урачыстасці ў гонар ушанавання Абраза Маці Божай Будслаўскай (Будслаўскі фэст)» у нематэрыяльную культурную спадчыну агульнанацыянальнага значэння і ўключэння гэтых урачыстасцей у лістападзе 2018 года ў Рэпрэзентатыўны спіс сусветнай спадчыны UNESCO.

Падчас штогадовага святкавання ўшанавання Абраза Маці Божай Будслаўскай ксёндз-канонік Уладзіслаў шмат гадоў узначальвае посную пешую пілігрымку з Мінска да Будслава (каля 80 чалавек). Людзі з розных куткоў Беларусі запісваюцца ў посную пілігрымку. Дзякуючы гэтаму святару былі арганізаваны пілігрымкі на лодках з Вільні ў Будслаў (2007 г. 308 км.), на веласіпедах. Ксёндз Уладзіслаў заахвочваў людзей не толькі аўтобуснымі, але і новымі формамі і шляхамі пілігрымавання да Будслаўскай святыні. Па ініцыятыве святара-лётчыка Уладзіслава Завальнюка ў апошнія гады з'явілася паветраная пілігрымка на верталёце з Мінска ў Санктуарый Будслава.

кс. Уладзіслаў Завальнюк

Нягледзячы на тое, што ў гэтым, 2020 годзе, з-за каранавіруснай пандэміі адменены ўсе пілігрымкі, а дазволена толькі прыватна наведваць Санктуарый, няўрымслівы актыўны пілігрым з Чырвонага касцёла – ксёндз канонік Уладзіслаў асвоіў «новы напрамак і від» пілігрымавання – на монаколе.

29 чэрвеня ўсіх жадаючых, хто любіць гэтую язду, чакае Чырвоны касцёл на Святой Імшы ў 9 гадзін раніцы. Потым адбудзецца благаслаўленне Мітрапаліта, Архібіскупа Тадэвуша Кандрусевіча і праезд па вуліцам Мінска з ускладаннем кветак ля помніка Пабеды.

А пасля гэтага мерапрыемства ксёндз-канонік Уладзіслаў будзе здзяйсняць чатырохдзённую посную пілігрымку на монаколе па прычыне сённяшняй аб’ектыўнай рэальнасці адзін.

кс. Уладзіслаў Завальнюк

Дэвізам гэтага пілігрымавання будуць малітоўныя словы:

“Святы Божа, Святы моцны…
Ад пажару, голаду, вайны і заразы, – беражы нас Божа!”

Падтрымаем яго малітвамі і пажадаем яму мужнасці і вытрымкі на гэтым шляху да Будслаўскай святыні!

Галіна Бельская

Меткі: пілігрымка ў Будслаў, Будслаў, кс. Уладзіслаў Завальнюк