Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

Наша творчасць + Ваша ахвяра = Добрая справа!

На працягу некалькіх год у моладзі нашай  парафіі  існуе добрая традыцыя: пад час Адвэнту і Вялікага посту праводзіць дабрачынныя акцыі “Калядная паштоўка” і “Светлае Свята Вялікадня”.

Мы вельмі ўдзячныя ўсім ахвярадаўцам, усім, хто меў дачыненне да вырабу і пошуку матэрыялаў для паштовак, адвэнтавых вяночкаў, вербачак, усім, хто падтрымліваў нас! Толькі разам мы зможам дапамагчы тым, хто патрабуе!

Тое, што вы зрабілі аднаму з гэтых братоў Маіх меншых, вы Мне зрабілі (Мц. 25,40).

У гэты няпросты час мы вырашылі адгукнуцца на запрашэнне Caritas Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і падтрымаць людзей без пэўнага месца жыхарства падчас эпідэміі. Адным з напрамкаў дзейнасці "Карытас"  з’яўляецца праект "Сталовая для бяздомных".

За кошт вашых ахвяраванняў мы закупілі і перадалі супрацоўнікам “Карытас” прадукты, каб забяспечыць 80 пастаяльцаў Дома начнога знаходжання ў г. Мінску штодзённым гарачым харчаваннем на наступны тыдзень.

 “Бо Я быў галодны, і вы далі Мне есці; прагнуў, і вы напаілі Мяне; быў падарожным, і вы прынялі Мяне; быў голы, і вы апранулі Мяне; быў хворы, і вы адведалі Мяне; быў у вязніцы, і вы прыйшлі да Мяне” (Мц. 25, 35-36).

DSC
DSC
DSC
IMG-75bb90d93c5aa8dd7cbd61bbf8f88fe5-V
IMG-8c662ae805314f21967fd6eaefbe1d0d-V

Меткі: Моладзь