Дабрачынная акцыя “Светлае Свята Вялікадня”
Згодна з добрай традыцыяй, моладзь Чырвонага касцёла зноў запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”, якая будзе дзейнічаць на працягу ўсяго Вялікага посту. Падчас яе кожны з удзельнікаў можа стварыць арыгінальную паштоўку, цудоўную вербачку альбо іншы велікодны падарунак.
Неабходныя матэрыялы маюцца. Адзінае, што патрэбна, гэта ваша жаданне і добры настрой. З лёгкасцю можам гарантаваць атрыманне асалоды ад творчага працэсу і задавальнення ад вынікаў працы.
Дарэчы, ужо ў гэтую нядзелю можна будзе палюбавацца паштоўкамі і за ахвараванне набыць іх пасля святой Імшы каля цэнтральнага ўваходу ў касцёл.
Заахвочваем таксама дзетак парафіі паўдзельнiчаць у дабрачыннай акцыi. Прыносьце створаныя сваімі рукамі віншавальныя паштоўкi, iншыя вырабы.
Сродкі ад рэалізацыі пойдуць на набыццё лекаў і рэчаў першай неабходнасці для дзяцей з анкалагічнымі, генетычнымі і іншымі цяжкімі захворваннямі.
Як дапамагчы?
Стварыць паштоўку.
– Дзе?
– У Моладзевым цэнтры Чырвонага касцёла (другі паверх, каля хораў).
– Калі?
– Панядзелак, аўторак, серада а 18.30.
Меткі: Моладзь