Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

  • Галоўная
  • Парафія
  • Навіны
  • Не пагарджаць нікім заклікаў святароў і кансэкраваных асобаў арцыбіскуп Кандрусевіч на пастырскай сустрэчы ў Мінску

Не пагарджаць нікім заклікаў святароў і кансэкраваных асобаў арцыбіскуп Кандрусевіч на пастырскай сустрэчы ў Мінску

20 лютага ў касцёле святога Сымона і святой Алены ў Мінску прайшла пастырская сустрэча духавенства і кансэкраваных асобаў, якія нясуць служэнне ў парафіях Мінскай вобласці.

Памаліўшыся разам Літургію гадзінаў, сабраныя ў Чырвоным касцёле святары і сёстры засяродзіліся ў Божай прысутнасці перад выстаўленым Найсвяцейшым Сакрамэнтам, карыстаючыся магчымасцю паяднацца з Богам і Касцёлам у сакрамэнце пакаяння.

Пастырская сустрэча ў Мінску

Цэлебрацыю святой Імшы ўзначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч разам са сваімі дапаможнымі біскупамі Юрыем Касабуцкім і Аляксандрам Яшэўскім SDB. У прамоўленым Божым слове арцыпастыр звярнуў увагу на роўнасць усіх людзей перад Богам і на неабходнасць з павагаю адносіцца да ўсіх людзей, у тым ліку і грэшнікаў.

«Каб гэтаму навучыцца, мы заўсёды павінны браць прыклад з Езуса, які талернтна адносіўся да ўсіх людзей, у тым ліку і да грэшнікаў», – падкрэсліў іерарх, запрасіўшы сваіх супрацоўнікаў на Божай ніве даць свой асабісты адказ на пытанне: «Кім Езус з’яўляецца для мяне?»

Пастырская сустрэча ў Мінску

«Ці мы наследуем Яго стыль жыцця? Ці Ён прысутнічае ў нашай малітве, у цэлебрацыі літургіі і ўдзеле ў ёй, у нашых словах і справах?» – гэтыя пытанні, на думку арцыбіскупа, павінны дапамагчы святарам і сёстрам ажывіць свае адносіны з Хрыстом і паглядзець на сябе і на іншых людзей Яго вачыма, поўнымі любові і спагады.

Пасля Эўхарыстыі адбылася арганізацыйная частка пастырскай сустрэчы.

Пастырская сустрэча ў Мінску

Перад сабранымі выступіў Дзмітрый Шылін, старэйшы каардынатар па абароне дзяцінства ЮНІСЕФ – міжнароднага надзвычайнага фонду дапамогі дзецям Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.

Супрацоўнік гэтай міжнароднай структуры, якая дзейнічае пад эгідай ААН, пазнаёміў духавенства і кансэкраваных асобаў з праблемай інфармацыйнай бяспекі дзяцей.

Пасля змястоўнага дакладу прадстаўніка ЮНІСЕФ з духоўным настаўленнем да прысутных звярнуўся ксёндз Андрэй Шчупал, рэдэмптарыст. Духоўны айцец Гродзенскай дыяцэзіі засяродзіўся на каштоўнасці святарскага цэлібату. Паколькі ў настаўленні закраналіся вострыя праблемы, звязаныя са святарскай чыстасцю, яно прайшло ў закрытым фармаце.

Пастырская сустрэча ў Мінску

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч нагадаў удзельнікам сустрэчы, што 21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы, і прапанаваў падчас набажэнстваў памаліцца аб развіцці роднай мовы, а таксама заклікаў не занядбоўваць яе ў цэлебрацыі літургіі, у евангелізацыі і катэхізацыі.

У сувязі з набліжэнннем перыяду Вялікага посту, які сёлета распачнецца 26 лютага, арцыпастыр звярнуўся з просьбай арганізаваць у парафіях рэкалекцыі і пакутныя набажэнствы, а таксама традыцыйныя набажэнствы Крыжовага шляху і Песні жальбы. Іерарх нагадаў пра неабходнасць наведаць хворых і так арганізаваць споведзь, каб усе вернікі маглі прымірыцца з Богам і Касцёлам.

Як і ў мінулыя гады, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч яшчэ раз заахвоціў запрашаць святароў з Маглёўскага рэгіёну праводзіць рэкалекцыі ў парафіях.

На заканчэнне пастырскай сустрэчы іерарх папрасіў яе ўдзельнікаў памятаць у сваіх малітвах пра памерлых бацькоў духавенства і кансэкраваных асобаў, якія нядаўна адышлі ў вечнасць, а таксама пра спачылага ксяндза Паўла Барысевіча, пахаванне якога адбылося напярэдадні ў Гродзенскай дыяцэзіі.

У сувязі з тым, што падчас Вялікага посту душпастыры маюць асабліва шмат абавязкаў, у гэты перыяд пастырскіх сустрэчаў не будзе.

Бліжэйшая адбудзецца 9 красавіка, у Вялікі чацвер, у мінскім катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі, дзе ў 10:00 распачнецца святая Імша Хрызма.

Тэкст: Мікола Гракаў
Фота: Кс. Аляксандр Улас
Паводле catholic.by

 

-02-20-pastmeeting-001
-02-20-pastmeeting-002
-02-20-pastmeeting-003
-02-20-pastmeeting-004
-02-20-pastmeeting-005
-02-20-pastmeeting-006
-02-20-pastmeeting-007
-02-20-pastmeeting-008
-02-20-pastmeeting-009
-02-20-pastmeeting-010
-02-20-pastmeeting-011
-02-20-pastmeeting-012
-02-20-pastmeeting-013
-02-20-pastmeeting-014
-02-20-pastmeeting-015
-02-20-pastmeeting-016
-02-20-pastmeeting-017
-02-20-pastmeeting-018
-02-20-pastmeeting-019
-02-20-pastmeeting-020
-02-20-pastmeeting-021
-02-20-pastmeeting-022
-02-20-pastmeeting-023
-02-20-pastmeeting-024
-02-20-pastmeeting-025

Меткі: сустрэча, святары і законнікі, Мінск, бп. Тадэвуш Кандрусевіч