Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

Удзельнікі руху сем’яў Equipes Notre-Dame падзяліліся аплаткай у Мінску

18 студзеня ў касцёле святога Сымона і святой Алены ў Мінску прайшла традыцыйная аплаткавая сустрэча сем’яў, якія належаць да руху Equipes Notre-Dame.

Equipes Notre-Dame

Сустрэча распачалася святой Імшой, цэлебрацыю якой узначаліў ксёндз Ян Саламон, галоўны духоўны дарадца Паўднёвага сектара сямейнага руху Equipes Notre-Dame у Беларусі, пробашч парафii Адведзiнау Найсвяцейшай Панны Марыi з Ганцавiчаў. У гаміліі святар адзначыу, што Бог пажадаў нарадзiцца у сям’i, падараваў нам сваю любоў, таму мы збiраемся разам, каб дзялiцца гэтай радасцю Божага Нараджэння.

«Для кожнага з нас Бог мае свой Божы план, i мы маем выбар: або iсцi шляхам святасцi, робячы яго кожны дзень сваiм жыццём і прыкладаючы да гэтага намаганні, або жыць iншымi каштоўнасцямi ў свеце, дзе так шмат розных спакусаў», – падкрэсліў духоўны дарадца.

Equipes Notre-Dame

Неафіцыйная частка сустрэчы распачалася дзяленнем аплаткай паміж сем’ямі і духоўнымі дарадцамі. У руху прыжылася і актыўна падтрымліваецца традыцыя малітвы сем’яў адна за адну на працягу года. Падчас віншаванняў кожнае сужэнства актыўна шукала тых, за каго ім выпаў лёс маліцца на працягу бліжэйшага года.

Працягнула сустрэчу цікавая забаўляльная праграма. Яе «цвіком» стаў хрысціянскі iнтэлектуальны батл, якi правялі для ўдзельнiкаў мерапрыемства супрацоўнікі «Радыё Марыя». Памiж турамi адбываліся творчыя нумары і знаёмства з Паўднёвым сектарам: «Наш касцёл на карце Беларусi. Дзе жыве натхненне».

Рух Equipes Notre-Dame развiваецца, павялiчваецца колькасць сямейных суполак на Беларусi, i ў мiнулым годзе былі ўтвораны два сектары: Паўднёвы i Паўночны.

Удзельнікам з цэнтральнай і паўночнай часткі нашай краіны, дзе жыве найбольш католікаў, было цiкава блiжэй пазнаёмiцца з рэлігійным жыццём і дзейнасцю руху ў яе паўднёвай частцы. Прэзентацыi пра гiсторыю і сённяшні дзень Касцёла на гэтых землях, а таксама пра мясцовыя сем’i падрыхтавалi ўдзельнiкi з Баранавiчаў, Ганцавiчаў, Нясвiжа і з Пiнска.

Equipes Notre-Dame

Удзельнікі спявалі традыцыйныя калядкі, а сям’я Шарапаў з Нясвіжа ў гістарычных строях выканала спеў пра свой родны горад. Сярод удзельнікаў руху ёсць і паэтычна адораныя асобы: Юрый Андрэйчык з Ганцавічаў прачытаў верш уласнага сачынення «Журавiны», у якім распавёў пра прыгажосць родных мясцінаў. Сям’я Гарбуновых з Новай Мышы прадэманстравала беларускія танцы, а Александр Мельнiкаў з Баранавiчаў выканаў папулярны рэлігійны спеў «Алiлуя».

Паралельна для самых маленькiх удзельнiкаў руху праходзіла адмысловая праграма з гульнямi i забавамi. Дзеці цiкава правялi час і засталіся вельмі задаволенымі. Напрыканцы сустрэчы ўсе прысутныя разам з радасцю сустрэлі святога Мікалая, які падрыхтаваў для сямей i дзетак салодкія падарункі.

Equipes Notre-Dame

Аплаткавая сустрэча, як і кожная сустрэча сем’яў руху, пакінула шмат цёплых успамінаў. Гэта было адначасова і прыгожае свята, i моцнае сведчанне супольнай веры і вернасці сапраўдным каштоўнасцям.

Тэкст і фота: Алена Сайка
Паводле catholic.by

-01-18-end-
-01-18-end-
-01-18-end-
-01-18-end-
-01-18-end-
-01-18-end-
-01-18-end-
-01-18-end-
-01-18-end-
-01-18-end-
-01-18-end-
-01-18-end-
-01-18-end-
-01-18-end-
-01-18-end-
-01-18-end-
-01-18-end-
-01-18-end-
-01-18-end-
-01-18-end-
-01-18-end-
-01-18-end-
-01-18-end-
-01-18-end-
-01-18-end-
-01-18-end-
-01-18-end-
-01-18-end-
-01-18-end-
-01-18-end-

Меткі: малітоўны рух, Сям'я, Аплатак, Сужэнскія сустрэчы

  • Тыдзень беларускай мовы ў Чырвоным касцёле

    Бібліятэка імя Адама Міцкевіча запрашае на Тыдзень беларускай мовы і літаратуры, прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы, яці пройдзе ў касцёле з 17 па 23 лютага.

  • Люты
    2020

    Тэатр Зніч

  • Адкрыццё фотавыставы

    Запрашаем на адкрыццё фотавыставы "Мир дикой природы" Клуба фатографаў дзікай прыроды Беларусі, які аб'ядноўвае каля 30 майстроў. Выстава адбудзецца 19 студзеня ў 12.00 ў Белай зале Чырвонага касцёла.

  • Студзень
    2020

    Тэатр Зніч

  • Адкрыццё фотавыставы
    Запрашаем на адкрыццё фотавыставы Ірэны Гудзіеўскай "Сімвалы Беларусі", якое адбудзецца 15 снежня а 12 гадзіне ў Белай зале.
  • Запрашаем на ранішнік

    24 лістапада 2019 года а 10-й гадзіне ў бібліятэцы імя Адама Міцкевіча для дзяцей катэхетычнай школы адбудзецца Ранішнік «Так хацеў Бог».