Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:      

Мінск абраны сталіцай пленарнага пасяджэння Рады Канферэнцый Каталіцкіх Біскупаў Еўропы 2017 г.

Наступнае пленарнае пасяджэнне Рады Канферэнцый Каталіцкіх Біскупаў Еўропы пройдзе з 28 верасня па 1 кастрычніка 2017 г. у Мінску. Пра гэта стала вядома 8 кастрычніка пасля вечаровага галасавання біскупаў.

Мінск стане сталіцай Рады Канферэнцый Каталіцкіх Біскупаў Еўропы (ККБЕ) ужо ў другі раз. 14-16 чэрвеня 2007 г. у Мінску праходзіла 35-я сустрэча Генеральных сакратароў Канферэнцый Каталіцкіх Біскупаў Еўропы на тэму «Міграцыя — выклік для Еўропы».

Пленарнае пасяджэнне Рады Канферэнцый Каталіцкіх Біскупаў Еўропы сёлета праходзіць з 6 па 9 кастрычніка ў княстве Манака. У пасяджэнні ўдзельнічаюць старшыні Канферэнцый Каталіцкіх Біскупаў розных краін Еўропы, прадстаўнікі Апостальскай Сталіцы, а таксама члены COMECE (Камісія Канферэнцый Біскупаў Еўрапейскай Супольнасці).Біскупы

Беларусь на ім прадстаўляюць Мiтрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, і дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі.

Варта зазначыць, што ў апошнія часы Беларусь усё часцей становіцца цэнтрам увагі з боку Каталіцкага Касцёла і Ватыкана. Так, у 2014 г. у Мінску адбыўся IV Каталіцка-Праваслаўны форум «Рэлігійны і культурны плюралізм: выклікі хрысціянскім Цэрквам у Еўропе», у якім прынялі ўдзел высокія праваслаўныя і каталіцкія іерархі з 22 краін Еўропы.Удзельнікі  пленарнага пасяджэння Рады Канферэнцый Каталіцкіх Біскупаў Еўропы

У 2015 г. нашу краіну наведаў Дзяржаўны Сакратар Яго Святасці Папы Францішка кардынал П’етра Паралін. Урачыстасці сярэбранага юбілею адраджэння структур Каталіцкага Касцёла ў Беларусі, якія ў гэтым годзе праходзілі ў Будславе, узначаліў спецыяльны пасланнік Папы Францішка кардынал Крыстаф Шонбарн з Вены.

У 2017 г. Мінск прыме пленарнае пасяджэнне найбольш уплывовай касцёльнай арганізацыі Еўропы — Рады Канферэнцый Каталіцкіх Біскупаў Еўропы. Такім чынам сталіцу Беларусі наведаюць больш за 40 кардыналаў і біскупаў з усіх краін Еўропы і з Ватыкана, чаго тут яшчэ не было.

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч у тэлефоннай размове з карэспандэнтам Catholic.by назваў абранне Мінска сталіцай чарговага пленарнага пасяджэння Рады Канферэнцый Каталіцкіх Біскупаў Еўропы «знакам вялікай павагі, гонару і прэстыжу для Касцёла ў Беларусі і для Беларусі ў цэлым», а таксама прасіў маліцца аб паспяховай падрыхтоўцы і правядзенні гэтай такой важнай для Касцёла і нашай краіны падзеі.Удзельнікі  пленарнага пасяджэння Рады Канферэнцый Каталіцкіх Біскупаў Еўропы

Рада Канферэнцый Каталіцкіх Біскупаў Еўропы бяре свой пачатак з 1965 года, калі падчас сустрэчы 13 кіраўнікоў нацыянальных епіскапатаў у Рыме быў заснаваны камітэт, накіраваны на развіццё магчымасцяў для больш цеснага супрацоўніцтва на ўзроўні мясцовых епіскапатаў. Устаноўчы сход Рады адбыўся ў Рыме 23-24 сакавіка 1971 года.

У склад Рады ўваходзяць 39 членаў: Канферэнцыі Біскупаў еўрапейскіх краін і некалькі іншых іерархічных структур. Падчас штогадовай пленарнай асамблеі праходзяць выбары месца наступнага пленарнага пасяджэння.

Паводле: catholic.by

Меткі: бп. Тадэвуш Кандрусевіч

  • экскурсия

  • Cемінар

    9-11 чэрвеня ў тэатральнай зале касцёла св. Сымона і св. Алены адбудзецца семінар "Ёсць два шляхі: шлях жыцця і шлях смерці". Пачатак 9 чэрвеня а 18:00. Праводзіць дабрачынны фонд "Адкрытыя сэрцы".

  • Кандак святога Рамана Сладкапеўцы пра дараваную грэшніцу

    7 чэрвеня ў касцёле св. Сымона і св. Алены адбудзецца спеў візантыйскага богаслужбовага дзейства VI ст. "Кандак святога Рамана Сладкапеўцы пра дараваную грэшніцу". Пачатак а 19:00.

  • Канікулы з Богам (5-14 чэрвеня 2017 г.)

    Запрашаем дзяцей і бацькоў з 5 па 14 чэрвеня ў Польшчу (Збічна) на Канікулы з Богам.

  • ЧЭРВЕНЬ
    2017

    Тэатр Зніч

  • МАЙ
    2017

    Тэатр Зніч