Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 365-44-15

Пошта: chyrvonypc@gmail.com Мы ў сацыяльных сетках:         

Каб сем'i былi духоўна з'яднанымi ля касцёла...

109-я гадавiна асвячэння Чырвонага касцёла была ўрачыста адзначана шэрагам падзей. Гэтая ўрачыстасць супала са святам Хрыста Уладара Сусвету. На святкаванне прыбыў дапаможны бiскуп Мінска-Магілёўскай дыяцэзіі Аляксандр Яшэўскi.

У біблiятэцы iмя Адама Міцкевiча адбыўся ранiшнiк для навучэнцаў катэхетычнай школы i iх бацькоў. Ксёндз-пробашч, канонiк Уладзіслаў, адкрываючы ранішнік, пажадаў, каб радасць i ласка Божая напаўнялi сэрцы парафiянаў i каб нашыя сем’i былi больш духоўна развітыя, моцныя верай па прыкладу Эдварда i Алімпii Вайнiловiчаў.

Госцi прагледзелi фiльм, прысвечаны заснавальнiку святынi Эдварду Вайнiловiчу. З успамiнамi пра даследчую краязнаўчую працу з дзецьмі выступiла былая настаўнiца гiсторыi Вольга Каляда. Яна расказала, як на пачатку 90-ых гадоў мінулага стагоддзя разам з вучнямi наведвала вёсачку Савiчы, дзе ў свой час знаходзілася сядзіба Вайніловічаў i знайшла сярод раскiданых надмагiлляў плiты дзяцей Эдварда Вайнiловіча – Сымона i Алены. Пра гэтыя знаходкi было паведамлена пробашчу Чырвонага касцёла ксяндзу Уладзіславу. З яго дапамогай на могiлках быў наведзены парадак, адна з плiт была прывезенаы ў Мiнск і размешчана каля касцёла. У школе ў Савічах быў створаны музей памяці Эдварда Вайнiловіча. На аснове даследчай працы вучняў сярэднiх школ г. Слуцка быў складзены зборнiк артыкулаў.

Перад прысутнымі выступiў лаўрэат дзяржаунай прэмii Беларусi Васiль Зуёнак. Паэт падзялiўся ўспамiнамi пра тое, якое месца займала Бiблiя ў яго дзяцінстве. Нягледзячы на тое, што Біблія была адзiнай на ўсю вёску, яе перадавалi з хаты ў хату i чыталi па чарзе. «Першым маiм букваром была Бiблiя, – падзялiўся паэт. – У сталым веку я прывёз Бiблiю з-за мяжы падчас творчай камандзіроўкi ў Польшчу. Цяпер кнiга са мной на працягу многiх гадоў, я яе чытаю i перачытваю. У ёй шмат мудрасцi i падказак для жыцця».

Вучнi 3-яй дзiцячай музычнай школы пад кiраўнiцтвам Вольгi Мiронавай выканалi песню на вершы Вольгi Войнскай «Прысвячэнне Чырвонаму касцёлу». Свае спеўныя таленты раскрыла таксама дзiцячая музычная група «Неспадзянка».

У парафii ярка праяўляюцца самыя разнастайныя таленты. Наведвальнiкi бiблiятэкi прагледзелі выставу малюнкаў Алега Жыдовіча, выкананых у розных мастацкiх тэхнiках.
Падчас Святой Імшы, якая распачалася а адзінаццатай гадзіне, бiскуп Аляксандр Яшэўскi ўдзялiў Сакрамант Канфiрмацыi студэнтам, моладзi i асобам сталага ўзросту, якія прайшлі падрыхтоўку да Бежмавання ў парафіі.

Эла Дзвiнская
Фота Міхаіла Крыжаноўскага

 

IMG
IMG
IMG
IMG
IMG
IMG
IMG
IMG
IMG
IMG
IMG
IMG

Меткі: Дзеці, Мерапрыемствы, Парафія, бп. Аляксандр Яшэўскі S.D.B.