Да дня перапахавання Кастуся Каліноўскага
22 лістапада 2019 года – вялікі гістарычны дзень для мільёнаў людзей у многіх краінах свету і асабліва на тэрыторыях сучасных краін Усходняй і Цэнтральнай Еўропы: Беларусі, Польшчы, Украіны, Літвы.
Па Божай волі здзейснілася вышэйшая справядлівасць – у Вільнюсе адбылося ўрачыстае перапахаванне парэшткаў удзельнікаў народнага паўстання 1863 – 1864 гг.
Мноства беларусаў адгукнулася на гэтую падзею і развіталася ў Вільнюсе з Кастусём Каліноўскім і яго паплечнікамі.
У гэты ж час па ўсёй Беларусі ў час перапахавання прайшлі жалобныя мерапрыемствы.
У Чырвоным касцёле ў памяць аб загінуўшых за свабоду Беларусі героях Святую Імшу цэлебраваў пробашч касцёла Святога Сымона і Святой Алены, ксёндз-канонік Уладзіслаў Завальнюк разам са святарамі.
Вернікі маліліся за герояў, якія аддалі сваё жыццё за свабоду і незалежнасць беларускага народа.
Меткі: беларуская культура, Анонсы, Пахаванне, Парафія, Гісторыя