Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

Лёсы былых вязняў усхвалявалі ўдзельнікаў канферэнцыі.

У бібліятэцы імя А. Міцкевіча Чырвонага касцёла 13 кастрычніка прайшла навукова-папулярная чытацкая канферэнцыя па кнізе Мікалая Ігнатавіча Дзенісевіча “Фінскі капкан”. Яе мэтай было вяртанне гістарычнай праўды пра лёсы беларусаў – былых вязняў фінскіх канцлагераў і развіццё культуры памяці ў адносінах да лёсаў былых вязняў. Чытачам была прапанавана выстава літаратуры на тэму фашысцкага генацыду ў гады Другой сусветнай вайны і шматлікіх сведчанняў дзяцей вайны пра іх шматпакутныя лёсы.

У падзеі ўзялі ўдзел аўтарытэтныя гісторыкі: Кузьма Іванавіч Козак, Вячаслаў Дзмітрыевіч Сіліменеў, Анатоль Міхайлавіч Сідарэвіч, Леанід Міхайлавіч Лыч, Мікалай Іванавіч Савіцкі і іншыя. Ксёндз-пробашч Уладыслаў Завальнюк благаславіў удзельнікаў канферэнцыі.

канферэнцыя

Мерапрыемства адкрыла ўрачыстае выступленне хора былых непаўналетніх вязняў фашызма “Лёсы”, Лаўрэатаў спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Беларусі.

Госці каферэнцыі прагледзелі дакументальны фільм “Вязень лагера Hepasuo, пастаўлены па кнізе “Фінскі капкан”. Пасля савецка-фінляндскай вайны 1939-1940 гадоў з тэрыторыі БССР ў Карэлію перасяліліся беларускія сялянскія сем’і і сярод іх сям’я М. І. Дзенісевіча, якія ў 1941 годзе апынуліся ў фашысцкім палоне. Пра гэтыя факты афіцыяльныя асобы на Беларусі часта не мелі інфармацыі.

Пра лёс сваёй сям’і і іншых вязняў фінскіх канцлагераў распавяла ў сваім выступленніі Галіна Ігнатаўна Змушко, старшыня Першамайскай раённай суполкі былых вязняў г. Мінска. У той перыяд Галіне Ігнатаўне было 3 гады і 3 месяцы. Яна апынулася ў канцэнтрацыйным лагеры Hepasuo разам з маці Таццянай Дзенісевіч, з братамі і сёстрамі, дзе правяла 1004 дні і ночы. Маленькая Галя зазнала знясіленне ад голаду, яе ратавалі маці і старэйшы брат, якія дзяліліся з ёй сваімі кавалачкам хлеба.

Канферэнцыя

Мікалаю Ігнатавічу Дзенісевічу ў час вызвалення ў 1944 годзе было 14 гадоў. Яму ўдалося першаму вырвацца з лагера і вярнуцца ў Мінскі раён у вёску Лекараўку. У роднай вёсцы спакутаваны хлопчык праявіў незвычайную волю да жыцця і мужнасць, за кароткі час засвоіў школьную праграму за прапушчаныя гады, у 1950 годзе паступіў у Мінскі медыцынскі інстытут і доўгі час працаваў лекарам-педыятрам, санітарным лекарам і тэрапеўтам.

Гэтага добразычлівага чалавека памятаюць супрацоўнікі Мінскай гістарычнай майстэрні, куды ён прыходзіў падзяліцца сваімі ўспамінамі. Пра гэты факт нагадаў у сваім выступленніі дацэнт гістарычнага факультэта БДУ Кузьма Іванавіч Козак.

У 80-я гады Мікалай Ігнатавіч настойліва рупіўся пра тое, каб захаваць памяць пра пакуты беларусаў – вязняў канлагераў у Фінляндыі. Ён звяртаўся ў архівы Беларусі і Расіі, Фінляндыі і напісаў кнігу-сведчанне “Фінскі капкан”, а яго сястра ўсе гэтыя гады вяла актыўную працу ў сваім мікрараёне па псіхалагічнай і матэрыяльнай падтрымцы былых вязняў фашызма, арганізоўвала ўрокі мужнасці ў школах, выступленні хора “Лёсы” ў Беларусі і ў краінах Еўропы.

Выкладчыца гісторыі сярэдняй школы № 137 горада Мінска Людміла Іванаўна Шчэннікава распавяла пра досвед валанцёрскай працы са сваімі вучнямі, якія запісвалі ўспаміны былых вязняў канцлагераў у Першамайскім раёне. Яе выхаванцы, дзякуючы кантактам з былымі вязнямі, выраслі чулымі да чалавечай бяды і спагадлівымі, а адна з вучаніц скончыла гістарычны факультэт БДУ і працуе ў школе.

“Мэта кнігі і фільма – звярнуць увагу на каштоўнасць чалавечага жыцця", – адзначыў дацэнт Кузьма Іванавіч Козак.

Канферэнцыя

“Мы пачулі жахлівыя сведчанні дзяцей вайны, яны кранулі нашыя сэрцы і мы павінны зрабіць усё, каб такое ніколі не паўтарылася ў гісторыі!” – падкрэсліла куратар бібліятэкі імя Адама Міцкевіча Чырвонага касцёла Галіна Фёдараўна Івуць.

Тэкст Э. Дзвінская
Фота М. Крыжаноўскага

IMG
IMG
IMG
IMG
IMG
IMG
IMG
IMG
IMG
IMG
IMG
IMG
IMG
IMG
IMG
IMG
IMG
IMG
IMG

Меткі: Канферэнцыя, Сведчанне, Мерапрыемствы, Бібліятэка, Гісторыя

  • Запрашаем на ранішнік

    24 лістапада 2019 года а 10-й гадзіне ў бібліятэцы імя Адама Міцкевіча для дзяцей катэхетычнай школы адбудзецца Ранішнік «Так хацеў Бог».

  • Кастрычнік
    2019

    Тэатр Зніч

  • Верасень
    2019

    Тэатр Зніч

  • Моладзь запрашае!

    Па добрай традыцыі моладзь Чырвонага касцёла зноў запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”.

  • Вечарына ў бібліятэцы Імя Адама Міцкевіча

    31 сакавіка а 16-й гадзіне ў бібліятэцы імя Адама Міцкевіча адбудзецца вечарына з нагоды ўключэння ўрачыстасці, прысвечанай ушанаванню абраза Маці Божай Будслаўскай (Будслаўскі фэст) у Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

  • 17 сакавіка ў 12.30 адбудзецца адкрыццё мастацкай выстаўкі "На Беларусі Бог жыве!"