Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

Ваша ахвяра + наша дзейнасць = добрая справа!

Нягледзячы на тое, што за акном ужо амаль лета, мы, моладзь Чырвонага касцёла, хочам падзяліцца вынікамі дабрачыннай акцыі “Калядная паштоўка”, праведзенай пад час Адвэнта. Мы шмат разважалі, аналізавалі і намагаліся правільна размеркаваць сабраныя сродкі. Вельмі хацелася не проста перавесці грошы на рахунак, а зрабіць сапраўды нешта важнае для гэтых дзяцей, тое, што ім больш неабходна ў дадзены момант.

Першымі мы наведалі выхаванцаў ДУА “Чэхаўшчынская дапаможная школа-інтэрнат”, для якіх прывезлі падарункі – канцтавары і прысмакі. У госці мы паехалі разам са студыяй дзіцячых свят “Каравай”, якая з радасцю падтрымала нашу прапанову сумесна падарыць дзецям незабыўныя эмоцыі.

Дзеці з захапленнем удзельнічалі ў хімічным шоў “Машкі-взрывашкі”.

Выхаванцы Чэхаўшчынскай дапаможнай школы-інтэрната

Выхаванцы Чэхаўшчынскай дапаможнай школы-інтэрната

А так, як гэта было напярэдадні 14 лютага, пасля навуковага шоў мы разам з дзецьмі зрабілі паштоўкі да Дня Святога Валянціна.

Моладзь Чырвонага касцёла з выхаванцамі Чэхаўшчынскай дапаможнай школы-інтэрната

Выхаванец Чэхаўшчынскай дапаможнай школы-інтэрната

Вельмі цёплым атрымаўся візіт у Багданава, у прыёмнаю сям’ю сястры Лены. Мы везлі дзецям свой добры настрой, падарункі і хацелі са звычайнага дня зрабіць свята. Але свята ў выніку зрабілі яны для нас. Усё распачалося Св. Імшой, потым міні-экскурсія па тэрыторыі касцёла, смачны абед і доўгая душэўная размова з с. Ленай. Гэта ўсё было вельмі актуальна для нас, асабліва у той час, бо гэта быў перыяд Вялікага посту.

Моладзь Чырвонага касцёла

У ДУА “Сацыяльна-педагагічны цэнтр Глыбоцкага раёна” мы прэзентавалі некалькі арэляў, каб дзеці маглі бавіцца і добра праводзіць час на вуліцы.

Арэлі, якія падаравала моладзь Чырвонага касцёла

Гэта стала магчыма дзякуючы адкрытым на добрыя справы сэрцам супрацоўнікаў ТАА “Мiрамет”, якія не толькі зрабілі нам зніжку, але і падаравалі сацыяльнаму цэнтру лавачку.

Лавачка, якую падаравалі супрацоўнікі ТАА Мірамет

Невялікі падарунак мы зрабілі для дзетак-адказнікоў: ім з-за мяжы прывезлі неабходныя міні-клізмы.

Моладзь Чырвонага касцёла

Выхаванцам УА “Асіповіцкая дзяржаўная спецыяльная агульнаадукацыйная школа-інтэрнат для дзяцей з парушэннем функцый апорна-рухальнага апарату” мы, сумесна з Мясцовым дабрачынным фондам дапамогі дзецям “Белы Бусел”, падаравалі дзве дзіцячыя інвалідныя каляскі.

Моладзь Чырвонага касцёла з выхаванцамі асіповіцкай школы-інтэрната

Моладзь Чырвонага касцёла з выхаванцамі асіповіцкай школы-інтэрната

Галоўнае, што мы бачылі шчаслівыя вочы і шчырыя ўсмешкі дзяцей.

Мы вельмі ўдзячныя ўсім ахвярадаўцам, усім, хто меў дачыненне да вырабу і пошуку матэрыялаў для паштовак і адвэнтавых вяночкаў, усім, хто падтрымліваў нас!

Кожны з нас стаў маленькай часткай адной вялікай добрай справы!

  • Па прыкладзе Марыі
    Моладзь Чырвонага касцёла запрашае на адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту 23 мая пасля Св. Імшы а 19 гадзіне.
  • Май
    2019

    Тэатр Зніч

  • Красавік
    2019

    Тэатр Зніч

  • Моладзь запрашае!

    Па добрай традыцыі моладзь Чырвонага касцёла зноў запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”.

  • Вечарына ў бібліятэцы Імя Адама Міцкевіча

    31 сакавіка а 16-й гадзіне ў бібліятэцы імя Адама Міцкевіча адбудзецца вечарына з нагоды ўключэння ўрачыстасці, прысвечанай ушанаванню абраза Маці Божай Будслаўскай (Будслаўскі фэст) у Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

  • 17 сакавіка ў 12.30 адбудзецца адкрыццё мастацкай выстаўкі "На Беларусі Бог жыве!"