Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

«Па людзях Касцёла мяркуюць пра ўвесь Касцёл». У Мінску прайшла вялікая сустрэча духавенства

28 мая ў касцёле св. Сымона і св. Алены ў Мінску (Чырвоны касцёл) прайшла сустрэча духавенства і кансэкраваных асобаў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

Сустрэча святароў

Вялікая сустрэча, у якой гэтым разам бралі ўдзел святары і законныя сёстры з Міншчыны і Магілёўшчыны, стала апошняй перад доўгім летнім перапынкам: сезонам пілігрымак, канікул з Богам і іншых цікавых мерапрыемстваў, а таксама адпачынкаў.

Цэлебрацыю супольнай святой Імшы ўзначаліў Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі.

Сустрэча святароў

У прамоўленай гаміліі ён засяродзіў увагу на цяжкасцях, якія перажывае Касцёл і духоўныя асобы. Іерарх зазначыў, што пераслед, ганенні і іншыя складанасці былі заўсёды, з апостальскіх часоў, але што пры гэтым вельмі важна, як на іх рэагуюць хрысціяне, перадусім духоўныя пастыры.

«Часта па паводзінах асобных людзей мяркуюць пра ўвесь Касцёл, і гэтым несумленна карыстаюцца тыя, хто жадае нанесці шкоду справе Евангелля», – падкрэсліў біскуп Касабуцкі.

Ён заахвоціў святароў і кансэкраваных асобаў задумацца над сведчаннем свайго ўласнага жыцця, нагадаўшы, што яно павінна адпавядаць той высокай місіі і адказнаму заданню, якія Бог даручае выбраным Ім самім служыцелям Добрай Навіны.

Арганізацыйную частку сустрэчы, якая адбылася пасля Эўхарыстыі, правёў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

Сустрэча святароў

Арцыпастыр перадусім падзякаваў сваім супрацоўнікам за ахвярнае служэнне падчас Велікодных святаў, за падрыхтоўку дзяцей да Першай Камуніі і актыўнае правядзенне маёвых набажэнстваў. Іерарх нагадаў таксама пра важнасць падтрымліваць традыцыйныя формы пабожнасці і не занядбоўваць набажэнстваў да Найсвяцейшага Сэрца Езуса, якому асаблівым чынам прысвечаны месяц чэрвень.

2 чэрвеня ў Мінску пройдзе традыцыйная працэсія Божага Цела, на што быў атрыманы дазвол уладаў.

Пры гэтым арцыбіскуп паведаміў, што ў адпаведнасці з адказам на скіраваны каталіцкімі біскупамі ліст у Савет Міністраў адносна неабходнасці дадатковых аплатаў за правядзенне рэлігійных мерапрыемстваў міністр унутраных спраў даў зразумець, што за гэта ніякіх дадатковых аплатаў не павінна брацца.

Коратка нагадаўшы прысутным пра найбольш важныя мерапрыемствы, запланаваныя на лета ў архідыяцэзіі, арцыбіскуп Кандрусевіч даў слова канцлеру курыі кс. каноніку Дзмітрыю Пухальскаму, які прадставіў святарам нядаўна апублікаваны дакумент папы Францішка Vos estis lux mundi («Вы – святло свету»). У ім Святы Айцец зацвердзіў новыя нормы барацьбы са злоўжываннямі ў Касцёле, і кс. канцлер падрабязна пазнаёміў з імі сваіх калегаў.

Гаворачы пра сёлетні Будслаўскі фэст, які пройдзе 5-6 ліпеня, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч заахвоціў адказных за пілігрымкі падаць інфармацыю пра іх падрыхтоўку і арганізацыю.

Кс. Кірыл Бардонаў, адказны за душпастырства ўдзельнікаў ІІ Еўрапейскіх гульняў, якія гэтым летам пройдуць у Мінску, пазнаёміў прысутных з тым, як будзе арганізавана гэтае адказнае служэнне.

Кс. Віктар Гайдукевіч SDB запрасіў адказных святароў і кансэкраваных асобаў, якія працуюць у душпастырстве, узяць удзел у курсах павышэння кваліфікацыі ў галіне душпастырскага планавання. Такія курсы арганізуюцца ў архідыяцэзіі і наогул у Беларусі ўпершыню. Плануецца, што іх правядуць спецыяльна запрошаныя эксперты ў гэтай галіне 27-28 верасня ў цэнтры Caritas у Ляскоўцы.

Сустрэча святароў

Удзельнікі сустрэчы прывіталі новапрызначанага духоўнага кіраўніка «Радыё Марыя» ў Беларусі кс. Аляксандра Фаміных, а таксама з энтузіязмам прынялі прапанову дырэктара парталу Catholic.by кс. Аляксандра Уласа, які запрасіў іх да больш шырокага супрацоўніцтва ў асвятленні касцёльных падзеяў на самым вялікім інфармацыйным рэсурсе Каталіцкага Касцёла ў Беларусі.

Біскупскі вікарый для г. Магілёва і Магілёўскай вобл. біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB, звярнуўшыся да прысутных ад імя пятнаццаці святароў і сямі кансэкраваных асобаў, якія нясуць служэнне на Магілёўшчыне, даў сведчанне таго, наколькі шчырыя, амаль сямейныя адносіны склаліся ў іх невялікай, але моцна з’яднанай супольнасці.

Іерарх заахвоціў да таго, каб падобная шчырасць у адносінах была паўсюль, а таксама прапанаваў духавенству з іншых мясцовасцяў дыяцэзіі на ўласным вопыце дасведчыць, як працуюць ягоныя падапечныя, замяніўшы іх у парафіях і даўшы ім такім чынам магчымасць крыху адпачыць ад штодзённых абавязкаў.

Сустрэча святароў

Да падтрымкі духавенства Магілёўшчыны заклікаў калегаў-святароў таксама пробашч парафіі Маці Божай Бялыніцкай у Горках кс. Андрэй Кеўліч, нядаўна абраны ў новы склад святарскай рады архідыяцэзіі, пасяджэнне якой адбылося пасля сустрэчы.

Шчыра павіншаваўшы на заканчэнне сустрэчы яе гасціннага гаспадара кс. каноніка Уладзіслава Завальнюка, пробашча сталічнай парафіі св. Сымона і св. Алены, з 45-годдзем святарства, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч паведаміў, што наступная пастырская сустрэча пройдзе ў Мінску 19 верасня і распачнецца, як звычайна, а 11-й гадзіне ў мінскім катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі.

Тэкст: Мікола Гракаў
Фота: Аляксандра Шчыглінская
Паводле сatholic.by

-05-28-pm-
-05-28-pm-
-05-28-pm-
-05-28-pm-
-05-28-pm-
-05-28-pm-
-05-28-pm-
-05-28-pm-
-05-28-pm-
-05-28-pm-
-05-28-pm-
-05-28-pm-
-05-28-pm-
-05-28-pm-
-05-28-pm-
-05-28-pm-
-05-28-pm-
-05-28-pm-
-05-28-pm-
-05-28-pm-
-05-28-pm-
-05-28-pm-
-05-28-pm-
-05-28-pm-
-05-28-pm-
-05-28-pm-
-05-28-pm-
-05-28-pm-
-05-28-pm-
-05-28-pm-
-05-28-pm-
-05-28-pm-
-05-28-pm-
-05-28-pm-
-05-28-pm-
-05-28-pm-
-05-28-pm-
-05-28-pm-
-05-28-pm-
-05-28-pm-
-05-28-pm-
-05-28-pm-
-05-28-pm-
-05-28-pm-
-05-28-pm-

Меткі: бп. Тадэвуш Кандрусевіч, бп. Юрый Касабуцкі, бп. Аляксандр Яшэўскі S.D.B.

  • Кастрычнік
    2019

    Тэатр Зніч

  • Верасень
    2019

    Тэатр Зніч

  • Моладзь запрашае!

    Па добрай традыцыі моладзь Чырвонага касцёла зноў запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”.

  • Вечарына ў бібліятэцы Імя Адама Міцкевіча

    31 сакавіка а 16-й гадзіне ў бібліятэцы імя Адама Міцкевіча адбудзецца вечарына з нагоды ўключэння ўрачыстасці, прысвечанай ушанаванню абраза Маці Божай Будслаўскай (Будслаўскі фэст) у Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

  • 17 сакавіка ў 12.30 адбудзецца адкрыццё мастацкай выстаўкі "На Беларусі Бог жыве!" 

  • 40-гадзіннае набажэнства (адарацыя) у Чырвоным касцёле

    З 7 сакавіка, пасля Папяльцовай Серады, у касцёле, як і кожны год, праходзіць малітва пакланення – адарацыя.