Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

Знаёмства каталіцкай моладзі Беларусі і Літвы адбылося ў мінскім Чырвоным касцёле

20 мая ў касцёле святых Сымона і Алены ў Мінску адбылася сустрэча моладзі горада Мінска з дэлегацыяй моладзі з Літвы.

Сустрэча моладзі

Група юнакоў і дзяўчат, якія прадстаўляюць усе дыяцэзіі суседняй краіны, наведала Беларусь. Акрамя экскурсій і знаёмства з рознымі цікавымі мясцінамі, літоўскія маладзёны пажадалі сустрэцца са сваімі беларускімі аднагодкамі.

У міжнароднай моладзевай сустрэчы ўзяў удзел таксама Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч – заўсёды малады сэрцам і сваёй нястомнай энергіяй.

Маладыя беларусы, многія з якіх таксама паходзяць з розных мясцін нашай краіны і цяпер вучацца ў сталіцы, распавялi пра тое, як яны імкнуцца паглыбляць сваю веру, беручы ўдзел у душпастырстве моладзі ў Мінска-Магілёўскай архыдыяцэзіі. Юнакі і дзяўчаты з цікавасцю пазнаёміліся з вопытам сваіх літоўскіх аднагодкаў, большасць з якіх з’яўляюцца аніматарамі моладзевага душпастырства ў сваіх дыяцэзіях.

Сустрэча моладзі

Як адзначылі некаторыя ўдзельнікі сустрэчы, падобныя кантакты вельмі карысныя, таму што даюць магчымасць узаемнага сведчання веруючай моладзі і такім чынам становяцца падтрымкай у пераадоленні цяжкасцяў на шляху сапраўднага хрысціянскага жыцця.

Тэкст: кс. Кірыл Бардонаў
Фота: Анастасія Юхо
Паводле catholic.by

-05-21-moladz-
-05-21-moladz-
-05-21-moladz-
-05-21-moladz-
-05-21-moladz-
-05-21-moladz-
-05-21-moladz-
-05-21-moladz-
-05-21-moladz-

Меткі: Сведчанне, Моладзь, Моладзевыя спатканні, Парафія, бп. Тадэвуш Кандрусевіч

  • Дабрачынная акцыя “Светлае Свята Вялікадня”

    Згодна з добрай традыцыяй, моладзь Чырвонага касцёла зноў запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”, якая будзе дзейнічаць на працягу ўсяго Вялікага посту. Падчас яе кожны з удзельнікаў можа стварыць арыгінальную паштоўку, цудоўную вербачку альбо іншы велікодны падарунак.

  • Тыдзень беларускай мовы ў Чырвоным касцёле

    Бібліятэка імя Адама Міцкевіча запрашае на Тыдзень беларускай мовы і літаратуры, прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы, яці пройдзе ў касцёле з 17 па 23 лютага.

  • Люты
    2020

    Тэатр Зніч

  • Адкрыццё фотавыставы

    Запрашаем на адкрыццё фотавыставы "Мир дикой природы" Клуба фатографаў дзікай прыроды Беларусі, які аб'ядноўвае каля 30 майстроў. Выстава адбудзецца 19 студзеня ў 12.00 ў Белай зале Чырвонага касцёла.

  • Студзень
    2020

    Тэатр Зніч

  • Адкрыццё фотавыставы
    Запрашаем на адкрыццё фотавыставы Ірэны Гудзіеўскай "Сімвалы Беларусі", якое адбудзецца 15 снежня а 12 гадзіне ў Белай зале.