Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

Моладзь запрашае!

Па добрай традыцыі моладзь Чырвонага касцёла зноў запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”.

Падчас яе кожны можа стварыць арыгінальную паштоўку, цудоўную вербачку альбо іншы велікодны падарунак. Творчая група збiраецца кожны панядзелак i сераду а 18.00. Каб нас знайсцi, дастаткова прайсці ў caкрыстыю i даведацца аб нашым месцазнаходжаннi. Добры настрой i цёплая атмасфера забяспечаны!

Заахвочваем таксама дзетак парафіі паўдзельнiчаць у акцыi. Прыносьце, калі ласка, віншавальныя паштоўкi і iншыя вырабы, створаныя сваімі рукамі.

Вынік сумеснай творчай працы можна набыць за ахвяраванне кожную нядзелю пры ўваходзе ў касцел.

Як звычайна, сродкі ад рэалiзацыi паштовак будуць накiраваныя на дапамогу патрабаючым.

Будзем рады кожнаму з вас! Станьце маленькай часткай вялiкай справы! 

Моладзь Чырвонага касцёла

Велікодныя паштоўкі

Меткі: Моладзь, дабрачынная акцыя

  • Запрашаем на ранішнік

    24 лістапада 2019 года а 10-й гадзіне для дзяцей катэхетычнай школы адбудзецца Ранішнік «Так хацеў Бог».

  • Кастрычнік
    2019

    Тэатр Зніч

  • Верасень
    2019

    Тэатр Зніч

  • Моладзь запрашае!

    Па добрай традыцыі моладзь Чырвонага касцёла зноў запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”.

  • Вечарына ў бібліятэцы Імя Адама Міцкевіча

    31 сакавіка а 16-й гадзіне ў бібліятэцы імя Адама Міцкевіча адбудзецца вечарына з нагоды ўключэння ўрачыстасці, прысвечанай ушанаванню абраза Маці Божай Будслаўскай (Будслаўскі фэст) у Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

  • 17 сакавіка ў 12.30 адбудзецца адкрыццё мастацкай выстаўкі "На Беларусі Бог жыве!"