Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

Аплаткавая сустрэча сямейнага руху Equipes Notre-Dame адбылася ў Мінску

12 студзеня традыцыйная аплаткавая сустрэча сем’яў, якія належаць да руху Equipes Notre-Dame, адбылася ў касцёле св. Сымона і св. Алены ў Мінску.

У сустрэчы ўзялі ўдзел 52 сям’і з дванаццаці розных мясцін Беларусі. Разам са сваімі парафіянамі прысутнічалі восем духоўных дарадцаў.

Як адзначылі галоўныя адказныя сектару Максім і Аліна Угорычы, гэта была адна з самых вялікіх па колькасці ўдзельнікаў сустрэча, якая аб’яднала каля 150 сужэнцаў разам з дзецьмі.

Гаспадарамі гэтым разам сталі сталічныя суполкі руху, якія праявілі пры гэтым шчодрасць і гасціннасць.

Сустрэча распачалася св. Імшой, цэлебрацыю якой узначаліў кс. Андрэй Сіповіч, галоўны духоўны дарадца сямейнага руху Equipes Notre-Dame. У гаміліі святар заклікаў паразважаць аб месцы, якое займае Дзіцятка Езус у нашых сэрцах, а таксама задумацца аб Божай любові да кожнага з нас на працягу калядных святаў.

Аплаткавая сустрэча сямейнага руху Equipes Notre-Dame

Неафіцыйная частка сустрэчы распачалася дзяленнем аплаткай паміж сем’ямі і духоўнымі дарадцамі. У руху прыжылася і актыўна падтрымліваецца традыцыя малітвы сем’яў адна за адну на працягу года. Падчас віншаванняў кожнае сужэнства актыўна шукала тых, за каго ім выпадаў лёс маліцца на працягу бліжэйшага года.

«Два гады таму мы з задавальненнем прынялі гэтую цікавую традыцыю. Хоць мы маем кантакт з усімі суполкамі ў сацыяльных сетках і, калі неабходна, просім сяброў аб малітоўнай „хуткай дапамозе“, усё ж прыемна ведаць, што кожны дзень за тваю сям’ю моліцца хтосьці ў іншым куточку Беларусі. Сёлета мы будзем падтрымліваць сваёй малітвай нашую адказную пару – сям’ю Угорычаў», – кажуць Галіна і Юрый Лабоцкія з Баранавіч.

Працягнула сустрэчу цікавая забаўляльная праграма, да якой сур’ёзна рыхтавалася кожная з суполак.

У «Краіне талентаў» прагучалі як традыцыйныя калядкі, так і святочныя спевы на ўласныя вершы ўдзельнікаў, напрыклад, ад сямей з Лагойска. Сям’я Гарбуновых з Новай Мышы выканала беларускія танцы, а суполкі з Ганцавіч падрыхтавалі прыгожыя калядныя сувеніры. Сем’і з суполкі з вул. Матусевіча ў Мінску паказалі кранальную пастаноўку «Скарбніца цнотаў», а суполкі з Баранавічаў падарылі ўсмешку і добры настрой казкай-жартам «Рэпка». Сем’і з Суботнікаў прынеслі каляднае віншаванне ад Трох Каралёў, а сем’і з Нясвіжа падрыхтавалі прэзентацыю пра сваю суполку.

Аплаткавая сустрэча сямейнага руху Equipes Notre-Dame

Напрыканцы сустрэчы ўсе прысутныя, асабліва дзеці, з радасцю сустрэлі святога Мікалая, які падрыхтаваў для сем’яў і дзетак прыемныя салодкія падарункі. Завітаў на сямейнае свята і пробашч парафіі-гаспадара кс. канонік Уладзіслаў Завальнюк, якому шчыра падзякавалі за магчымасць сустрэцца і правесці свята ў сценах Чырвонага касцёла.

Гэтая сустрэча, як і кожная сустрэча сем’яў руху, пакінула шмат цёплых успамінаў.

Аплаткавая сустрэча сямейнага руху Equipes Notre-Dame

«У аплаткавай сустрэчы мы штогод удзельнічаем разам з дзецьмі. Вельмі прыемна бачыць знаёмыя сем’і ў атмасферы свята і Божай ласкі. А з якой нецярплівасцю чакаюць гэтай сустрэчы малыя! Потым яшчэ доўга яны ўспамінаюць яскравыя моманты і новых сяброў», – дзеліцца ўражаннямі сям’я Якубоўскіх з Мінска.

На развітанне сем’і дамовіліся аб сустрэчы на бліжэйшых рэкалекцыях, якія адбудуцца ў Росі ў сакавіку бягучага года.

Тэкст: Алена Лапкоўская
Фота: Паліна Маісеева
Паводле catholic.by

-01-15-end-
-01-15-end-
-01-15-end-
-01-15-end-
-01-15-end-
-01-15-end-
-01-15-end-
-01-15-end-
-01-15-end-
-01-15-end-
-01-15-end-
-01-15-end-
-01-15-end-
-01-15-end-
-01-15-end-
-01-15-end-
-01-15-end-
-01-15-end-
-01-15-end-
-01-15-end-
-01-15-end-
-01-15-end-
-01-15-end-
-01-15-end-
-01-15-end-
-01-15-end-
-01-15-end-
-01-15-end-
-01-15-end-
-01-15-end-
-01-15-end-
-01-15-end-
-01-15-end-

Меткі: Сям'я, Мерапрыемствы, Аплатак, Сужэнскія сустрэчы, Сужэнства

  • Кастрычнік
    2019

    Тэатр Зніч

  • Верасень
    2019

    Тэатр Зніч

  • Моладзь запрашае!

    Па добрай традыцыі моладзь Чырвонага касцёла зноў запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”.

  • Вечарына ў бібліятэцы Імя Адама Міцкевіча

    31 сакавіка а 16-й гадзіне ў бібліятэцы імя Адама Міцкевіча адбудзецца вечарына з нагоды ўключэння ўрачыстасці, прысвечанай ушанаванню абраза Маці Божай Будслаўскай (Будслаўскі фэст) у Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

  • 17 сакавіка ў 12.30 адбудзецца адкрыццё мастацкай выстаўкі "На Беларусі Бог жыве!" 

  • 40-гадзіннае набажэнства (адарацыя) у Чырвоным касцёле

    З 7 сакавіка, пасля Папяльцовай Серады, у касцёле, як і кожны год, праходзіць малітва пакланення – адарацыя.