Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

Адам Міцкевіч яднае

24 снежня каля помніка Адаму Міцкевічу адбылася традыцыйная калядная сустрэча, прысвечаная 220-годдзю з дня нараджэння сына нашай зямлі і яе гонару – Паэта, Патрыёта, Генія – Адама Міцкевіча.

У касцёле адбылася Святая Імша, пасля якой удзельнікі прайшлі з калядой у працэсіі да помніка Адаму Міцкевічу, які знаходзіцца ў аднайменным скверы.

Да помніка быў прынесены Віфліемскі агеньчык, а таксама былі ўскладзены кветкі.

Сустрэчу распачаў пробашч касцёла Святога Сымона і Святой Алены ксёндз-канонік Уладзіслаў Завальнюк.

На сустрэчы выступілі: прадстаўнік Амбасады Польшчы, а таксама прадстаўнікі грамадскіх і навуковых арганізацый, творчай інтэлігенцыі.

Прагучалі калядкі ў выкананні хору “Голас душы”.

Ксёндз-пробашч асвяціў аплаткі і раздаў прысутным, каб усе імі падзяліліся.

Напрыканцы быў пачастунак: кава, гарбата, булачкі.

Галіна Бельская 
Фота Валерыя Козуба

IMG
IMG
IMG
IMG 6566-
IMG 6602-
IMG
IMG
IMG
IMG
IMG
IMG
IMG 6669-
IMG
IMG
IMG

Меткі: А. Міцкевіч, Бібліятэка

  • Тыдзень беларускай мовы ў Чырвоным касцёле

    Бібліятэка імя Адама Міцкевіча запрашае на Тыдзень беларускай мовы і літаратуры, прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы, яці пройдзе ў касцёле з 17 па 23 лютага.

  • Люты
    2020

    Тэатр Зніч

  • Адкрыццё фотавыставы

    Запрашаем на адкрыццё фотавыставы "Мир дикой природы" Клуба фатографаў дзікай прыроды Беларусі, які аб'ядноўвае каля 30 майстроў. Выстава адбудзецца 19 студзеня ў 12.00 ў Белай зале Чырвонага касцёла.

  • Студзень
    2020

    Тэатр Зніч

  • Адкрыццё фотавыставы
    Запрашаем на адкрыццё фотавыставы Ірэны Гудзіеўскай "Сімвалы Беларусі", якое адбудзецца 15 снежня а 12 гадзіне ў Белай зале.
  • Запрашаем на ранішнік

    24 лістапада 2019 года а 10-й гадзіне ў бібліятэцы імя Адама Міцкевіча для дзяцей катэхетычнай школы адбудзецца Ранішнік «Так хацеў Бог».