"Адамаў шлях пад вечным небам": у Чырвоным касцёле прайшла вечарына, прысвечаная 220-й гадавіне з дня нараджэння Адама Міцкевіча
Бібліятэцы імя Адама Міцкевіча пры Чырвоным касцёле ў гэтым годзе споўнілася 20 гадоў. На працягу года было праведзена шмат розных мерапрыемстваў, прысвечаных 220-й гадавіне з дня нараджэння паэта Адама Міцкевіча.
Вечарына "Адамаў шлях пад вечным небам" прайшла 16 снежня з удзелам гасцей з радзімы паэта: членаў гуртка па вывучэнню польскай мовы парафіі касцёла Арханёла Міхаіла ў Навагрудку, якія таксама прынялі ўдзел у каляднай сустрэчы з біскупам Юрыем Касабуцкім. Удзельнікамі вечарыны былі таксама ансамбль "Тутэйшая шляхта" і хор "Cantus Cordis".
Галіна Івуць
фота Міхаіла Крыжаноўскага
Меткі: А. Міцкевіч, Бібліятэка