Акцыя "Калядная паштоўка"
Напрацягу некалькіх год у моладзі нашай парафіі існуе добрая традыцыя: рабіць калядныя паштоўкі, а выручаныя сродкі ад іх рэалізацыі скіроўваць на падтрымку дзіцячых дамоў.
Запрашаем усіх неабыякавых паўдзельнічаць у акцыі. Гэта можна зрабіць, далучыўшыся да творчай групы, якая збіраецца пасля кожнай Св. Імшы а 19-й гадзіне (акрамя чацвярга), або набыўшы ўжо гатовую паштоўку за ахвяру ў нядзелю (знайсці нас можна каля цэнтральнага ўвахода).
У гэтым годзе мы пайшлі далей: акрамя паштовак, робім прыгожыя адвэнтовыя вянкі.
Моладзь Чырвонага касцёла
Меткі: Моладзевыя спатканні, Моладзь