Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

Выстава мастака Уладзіміра Ісачанкі

16 снежня 2018 г. а 12-й гадзіне ў Белай зале Чырвонага касцёла адбудзецца адкрыццё выставы жывапісу Уладзіміра Ісачанкі "Там, дзе жыве душа".

Шчыра запрашаем!


Уладзімір Паўлавіч Ісачанка нарадзіўся ў г.п. Касцюкоўка Гомельскай вобласці. У 1975 годзе скончыў Мінскае мастацкае вучылішча імя Глебава, у 1983 годзе — Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Удзельнік мастацкіх выставак з 1976 года. Член Беларускага саюза мастакоў і Міжнароднай гільдыі жывапісцаў.

Уладзімір Паўлавіч працуе ў станковым жывапісе, у жанры пейзажа, нацюрморта, партрэта, кніжнай графікі. Для прац характэрны дужы малюнак, майстэрства кампазіцыі і эмацыйная насычанасць колеру. З 1992 па кастрычнік 2009 года працаваў завучам-выкладчыкам у дзіцячай мастацкай школе № 1 імя В. К. Цвіркі (г. Мінск). Сёння — свабодны мастак. Жыве ў горадзе Мінску.

Паводле be.wikipedia.org

Меткі: Бібліятэка

  • Дабрачынная акцыя “Светлае Свята Вялікадня”

    Згодна з добрай традыцыяй, моладзь Чырвонага касцёла зноў запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”, якая будзе дзейнічаць на працягу ўсяго Вялікага посту. Падчас яе кожны з удзельнікаў можа стварыць арыгінальную паштоўку, цудоўную вербачку альбо іншы велікодны падарунак.

  • Тыдзень беларускай мовы ў Чырвоным касцёле

    Бібліятэка імя Адама Міцкевіча запрашае на Тыдзень беларускай мовы і літаратуры, прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы, яці пройдзе ў касцёле з 17 па 23 лютага.

  • Люты
    2020

    Тэатр Зніч

  • Адкрыццё фотавыставы

    Запрашаем на адкрыццё фотавыставы "Мир дикой природы" Клуба фатографаў дзікай прыроды Беларусі, які аб'ядноўвае каля 30 майстроў. Выстава адбудзецца 19 студзеня ў 12.00 ў Белай зале Чырвонага касцёла.

  • Студзень
    2020

    Тэатр Зніч

  • Адкрыццё фотавыставы
    Запрашаем на адкрыццё фотавыставы Ірэны Гудзіеўскай "Сімвалы Беларусі", якое адбудзецца 15 снежня а 12 гадзіне ў Белай зале.