Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

  • Галоўная
  • Парафія
  • Навіны
  • Паэтка і хрысціянка Алена Ігнацюк прадставіла сваю творчасць у бібліятэцы імя Адама Міцкевіча

Чысціня да шлюбу: быць дарам «для кагосьці»

У сучасным свеце кожная маладая асоба прагне знайсці для сябе адказ на пытанне, як захаваць чысціню да шлюбу, каб быць шчаслівым у сужэнстве. Таму на нашу штотыдневую сэстрэчу моладзь, якая збіраецца на сустрэчу ў касцеле Св. Сымона і Св. Алены кожны чацвер а 20 гадзіне, разам з кс. Кірылам вырашыла запрасіць намесніка дырэктара фонда “Адкрытыя сэрцы” Івана Пузанава, чалавека, які на працягу 12 год займаецца псіхалогіяй, абаронай жыцця і сям’і, а таксама дабрачыннасцю.

У сучасным свеце маладыя людзі вельмі часта трацяць павагу да сябе і свайго бліжняга, забываюць, што сябе трэба захаваць для некага, бо кожны чалавек прагне трывалага сужэнста і шчаслівай будучыні.

 Моладзь Чырвонага касцёла

Кожны з нас можа параўнаць сваё цела з сасудам, напоўненым любоўю. Але ў сваім жыцці мы вельмі часта знішчаем гэты сасуд, з цягам часу ў ім з’яўляюцца трэшчыны, праз якія пранікае ўсе тое, што мы сабе дазваляем: як добрае, так і дрэннае. Задача хрысціяніна заключаеца ў тым, каб пранесці гэты сасуд (чысціню) праз сваё жыццё цэлым і не забруджаным. Таму паважаны госць выдзеліў некалькі галоўных аспектаў, якія трэба памятаць кожнаму з нас, каб сасуд застаўся напоўненым любоўю да шлюбу і захаваўся такім да канца жыцця.

Сэксуальнасць, якая ўзрастае ў кожным з нас

Традыцыйнае ўспрыманне чысціні мы можам параўнаць з яблыкам. Гэтаму ёсць відавочны прыклад: калі ўзяць цэлы яблык і падзяліцца з усімі, хто хоча паспрабаваць яго на смак, то ў выніку ад прыгожага і смачнага фрукта застанецца толькі агрызак, які нікому не будзе патрэбны. На жаль, так ёсць і ў нашым штодзённым жыцці, калі дзве маладыя асобы жадаюць многае паспрабаваць у сваёй маладосці і не задумваюцца аб наступствах, якія іх чакаюць у будучым, то могуць застацца ні з чым.

Зберагчы сваё сэрца і падараваць самога сябе для бліжняга

Вучоныя заўважылі, што з кожным чарговым сэксуальным партнёрам да шлюбу ў моладзі з цягам часу часцей узнікаюць думкі аб суіцыдзе, з кожным партнёрам кафіцыент павялічваецца амаль на 18 працэнтаў. На пярэдні план выходзіць пытанне: «А навошта і для каго мне далей жыць?» Варта звярнуць увагу на тое, што ў сярэднім пасля кожнага расставання «разбітае сэрца» зажывае ўдвая даўжэй, чым працягваліся самі адносіны паміж асобамі. Каб пазбегнуць гэтай катастрофы, неабходна старацца зберагчы сваё цела да шлюбу, каб у будучым сужэнства было моцным і трывалым.

Дзяўчына з кветкамі

Навучыцца глядзець са сваім абраннікам у адным кірунку, пабудаваць трывалы фундамент для сямейных адносін і захаваць любоў

Напэўна, для кожнага чалавека (як для мужчыны, так і для жанчыны) важна быць шчаслівым, каб у адносінах было узаемаразуменне, павага і еднасць. Мы павінны вучыцца глядзець разам у адным кірунку, а гэта значыць мець агульныя погляды на жыццё, заўсёды быць адкрытымі на свайго бліжняга і ўдвая больш старацца аддаваць і прысвячаць сябе. Важна заўважыць, што, каб ўзяць на сябе такі адказны абавязак, кожнаму з нас трэба набрацца цярплівасці і як мага больш «глыбока» расспазнаць свайго абраніка да шлюбу. Пажадана заўсёды памятаць, што мы выбіраем чалавека адзін раз і на ўсё жыццё, бо самыя трывалыя адносіны тыя, якія будуюцца ў веры, надзеі і любові з Богам.

Дзяўчына з хлопцам

Хацелася б адзначыць, што ў гэтым свеце важна «быць асобай». Быць асобай у шлюбе азначае быць створаным для дарэння самога сябе іншай непаўторнай і адзінай асобе, якую для кожнага з нас падрыхтаваў і прызначыў Бог. Таму кожнаму з нас варта задумацца і задаць самаму сабе пытанні: «А як менавіта ты хочаш рэалізаваць сябе ў гэтым жыцці і які напрамак выбраць?» «Ці ты хочаш дачакацца той асобы, якую для цябе падрыхтаваў сам Бог ці застацца тым самым пустым сасудам, які не прынясе ніякай карысці ў жыцці другога чалавека?»

Паразважаць над духоўнымі і жыццевымі пытаннямі, якія хвалююць сучаснаю каталіцкую моладзь, можна на сустрэчах, якія праходзяць кожны чацвер а 20.00 у касцёле Св.Сымона і Св. Алены. Будзем вельмі рады цябе бачыць!

Жанна Трусевіч

Меткі: Моладзь, Моладзевыя спатканні

  • Па прыкладзе Марыі
    Моладзь Чырвонага касцёла запрашае на адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту 23 мая пасля Св. Імшы а 19 гадзіне.
  • Май
    2019

    Тэатр Зніч

  • Красавік
    2019

    Тэатр Зніч

  • Моладзь запрашае!

    Па добрай традыцыі моладзь Чырвонага касцёла зноў запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”.

  • Вечарына ў бібліятэцы Імя Адама Міцкевіча

    31 сакавіка а 16-й гадзіне ў бібліятэцы імя Адама Міцкевіча адбудзецца вечарына з нагоды ўключэння ўрачыстасці, прысвечанай ушанаванню абраза Маці Божай Будслаўскай (Будслаўскі фэст) у Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

  • 17 сакавіка ў 12.30 адбудзецца адкрыццё мастацкай выстаўкі "На Беларусі Бог жыве!"