“Ідзем з Хрыстом і ты, і я, усе мы Божая сям’я!”: у Чырвоным касцёле адсвяткавалі Андрэйкі
У апошнюю суботу перад Адвэнтам, 1 снежня, у нашай парафіі Св. Сымона і Св. Алены дзеці, моладзь і дарослыя сабраліся з нагоды святкавання “Андрэек”. Дэвізам сустрэчы былі словы: “ Ідзем з Хрыстом і ты, і я, усе мы Божая сям’я!”
На пачатку сустрэчы ўсіх прывітаў айцец Ясафат Кунцэвіч OFM. Святар распавеў дзецям і дарослым пра Св. Андрэя Апостала і пажадаў весела правесці час у гульнях і забавах.
А як можна святкаваць без сяброў? На “Андрэйкі” да нас завіталі нашыя сябры з парафіі Св. Андрэя Апостала і св. Леапольда Багдана Мандзіча. А каб мы больш даведаліся пра апекуна іх парафіі, яны паказалі нам сцэнку пра яго пакліканне.
Час прайшоў весела і цікава. Разам мы спявалі, танцавалі, малявалі, удзельнічалі ў віктарыне. Вельмі сімвалічным стаў вынік віктарыны. У выніку спаборніцтва перамагло сяброўства. І гэта нездарма! Бо ў Божай сям’і ўсе роўныя, здольныя і таленавітыя!
Таксама быў даўгачаканы салодкі стол для дзетак і танцы.
Атмасфера “Андрэек” была шыкоўнай, напоўненая сапраўднай радасцю, што ўсе мы з’яўляемся адной вялікай Божай сям’ёй. Святкаванне прайшло цудоўна! А 2 снежня ўжо распачаўся Адвэнт. Жадаем кожнаму перажыць гэты час у радасным чаканні і добра падрыхтаваць свае сэрцы да прыхода Пана!
Да новых сустрэч!
Моладзь Чырвонага касцела
Фота Дзмітрыя Шалхакова
Меткі: Моладзь