Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

  • Галоўная
  • Парафія
  • Навіны
  • «Па людзях Касцёла мяркуюць пра ўвесь Касцёл». У Мінску прайшла вялікая сустрэча духавенства

Урачыстасці, прысвечаныя ушанаванню Абраза Маці Божай Будслаўскай (Будслаўскі фэст), уключаны ў Рэпрэзентатыўны спіс сусветнай нематэрыяльнй спадчыны ЮНЕСКА

Касцёл Святога Сымона і Святой Алены, у якім знаходзіцца каплічка, прысвечаная Маці Божай Будслаўскай, а на галоўным алтары – Яе Абраз, быў ініцыятарам уключэння Урачыстасцей, прысвечаных ушанаванню Абраза Маці Божай Будслаўскай (Будслаўскі фэст), у Дзяржаўны спіс гісторыка­-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як нематэрыяльную культурную спадчыну (НКС) Беларусі.

22 студзеня 2014 г. на пасяджэнні Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны разглядалася пытанне аб уключэнні Урачыстасцей, прысвечаных Маці Божай Будслаўскай (Будслаўскі фэст), у Дзяржаўны спіс гісторыка-­культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як нематэрыяльную культурную спадчыну (НКС) Беларусі.

Гэтую просьбу прадстаўляў ксёндз-пробашч касцёла Св. Сымона і Св. Алены Уладзіслаў Завальнюк – дзекан, кандыдат гістарычных навук. Экспертам выступіў Навіцкі У. І. – прафесар кафедры тэорыі і гісторыі Дзяржавы і права Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, доктар гістарычных навук.

Было вынесена рашэнне ўключыць “Урачыстасць, прысвечаную ўшанаванню Абраза Маці Божай Будслаўскай (Будслаўскі фэст)”, як элемент нематэрыяльнай культурнай спадчыны агульнанацыянальнага значэння і падрыхтаваць матэрыялы для ўключэння ў Рэпрэзентатыўны спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

З гэтага часу ішла праца па падрыхтоўцы дасье для прадстаўлення экспертнай камісіі па нематэрыяльнай спадчыне ў ЮНЕСКА. За гэтыя гады ішла пэўная дапрацоўка па тым напрамкам, якія патрабаваліся. З 23 мая 2017 года сакратарыят Канвенцыі па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны апрацоўваў вылучаны файл, прадстаўлены Беларуссю для магчымага ўключэння ў Рэпрэзентатыўны спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў 2018 годзе на разгляд Трынаццатай сесіі міжурадавага Камітэта ЮНЕСКА па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны. Былі праведзены і некаторыя арганізацыйныя моманты: па просьбе Беларускага культурнага цэнтра пры Пасольстве Рэспублікі Беларусь у Францыі была прывезена, падаравана і усталяванна ікона Маці Божай Будслаўскай у Кафедральным Храме Трох Свяціцелей у Парыжы; таксама адбылася сустрэча па пытанню ўключэння Будслаўскіх урачыстасцей у Сакратарыяце ЮНЕСКА.

І вось 28 лістапада на Трынаццатай сесіі міжурадавага Камітэта ЮНЕСКА па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны аднагалосна было прынята гэтае гістарычнае рашэнне.

Галіна Івуць

Працэсія са свечкамі падчас фэсту ў Будславе

Меткі: Будслаў

  • Па прыкладзе Марыі
    Моладзь Чырвонага касцёла запрашае на адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту 23 мая пасля Св. Імшы а 19 гадзіне.
  • Май
    2019

    Тэатр Зніч

  • Красавік
    2019

    Тэатр Зніч

  • Моладзь запрашае!

    Па добрай традыцыі моладзь Чырвонага касцёла зноў запрашае вернікаў далучыцца да дабрачыннай акцыі “Светлае Свята Вялікадня”.

  • Вечарына ў бібліятэцы Імя Адама Міцкевіча

    31 сакавіка а 16-й гадзіне ў бібліятэцы імя Адама Міцкевіча адбудзецца вечарына з нагоды ўключэння ўрачыстасці, прысвечанай ушанаванню абраза Маці Божай Будслаўскай (Будслаўскі фэст) у Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

  • 17 сакавіка ў 12.30 адбудзецца адкрыццё мастацкай выстаўкі "На Беларусі Бог жыве!"