Сакрыстыя працуе: 8:00 – 20:00 Тэл.: 8 017 200-44-15

Пошта: chyrvony@tut.by Мы ў сацыяльных сетках:         

  • Галоўная
  • Парафія
  • Навіны
  • Прадстаўнік Папы Францішка ў Беларусі разам з мясцовымі вернікамі маліўся за Святога Айца ў гадавіну яго абрання

Другі тур фестывалю Голас душы

Напрацягу кастрычніка і лістапада ў Чырвоным касцёле праходзіць другі тур фестывалю Голас душы, намінацыя – арганная і вакальная музыка.

За гэты час вернікі касцёла і госці сталіцы змаглі пачуць творы сусветнай арганнай класікі, шэдэўры барочнага аргана і сакральныя спевы. Выканаўчы дырэктар фестывалю, арганіст касцёла Св. Сымона і Св. Алёны, магістр Андрэй Міхневіч сказаў, што фэст прайшоў як пілотны праект фестывалю Голас Душы, які будзе праходзіць у поўным аб'ёме адразу ў трох намінацыях: арган, харавы спеў і мастацка-тэатральная творчасць. Самае галоўнае, што фестываль адкрывае новыя таленавітыя імёны юных арганістаў, вакалістаў, харавых калектываў.

Сапраўдным адкрыццём фестывалю стала выступленне навучэнцаў факультатыўнага класа аргана музычнай школы № 1 г. Мінска пад кіраўніцтвам Святланы Рэзько: Паўла Прымакова (4 клас), Андрэя Баркуна (4 клас), Мацвея Ігумнава (6 клас), Зміцера Макеева (3клас), Ганны Казак (7 клас). У праграме прагучалі творы Дж. Карысімі, А. Кабесана,. Э. Лемегра, І. С. Баха, А. Вівальдзі У рамках фестывалю выступілі салісты вядомых музычных калектываў з розных краін: Расіі, Люксембурга, Германіі, Беларусі (Вакальны ансамбль “Арнамент”). У канцэрце ўдзельнічалі: арганіст, лаўрэат міжнародных конкурсаў А. Музыкантаў і арганіст касцёла А. Міхневіч.

Вакальны ансамбль Арнамент

На фестывалі таксама выступілі салісткі музычнага праекта Бон ваяж, дзе разам з арганам гучалі скрыпкі, флейта, віяланчэль.

Сапраўднай сенсацыяй стала выступленне арганіста віртуоза Юрыя Габруся. Тэматыка – ранні Бах. 29 лістапада выступіць першы беларускі арганны дуэт – Юрый Габрусь і Варвара Царук, а таксама арганіст касцела Андрэй Міхневіч і яго вучаніца Лю Сін (Кітай). У праграме прагучаць творы сусветнай класікі. Таксама пройдуць канцэрты А. Музыкантава, Вольгі Перагуд, Таццяны Глазуновай.

Юрый Габрусь і Таццяна Царук

арганіст касцела Андрэй Міхневіч

У касцёле таксама выступілі дзеці і навучэнцы дыпламатычнай школы г. Мінска (дзеці дыпламатаў, акрэдытаваных у Беларусі).

Кожную сераду а 20 гадзіне праходзяць канцэрты арганнай музыкі. Шчыра запрашаем! Выканаўчы дырэктар фестывалю А. Міхневіч.

Меткі: хор “Голас душы”